Старонка 23
◀ / 289 ▶
Як рыскызалі еткія случыі, дык пыдбівалі ахоту ехыць. Пупадуць вас хлопцы Пынасывы ў саду, яны вам пытаб'юць ахоту ат яблык. Адбіваць памяць (розум, галаву), асудж. Пра няпамятлівасць. Як ну дурноя што, дык і паміць яму ні дбіваіць. Ці табе розум адбіваіць, што ты пустоя трепіш. Яму, знаць, гылаву адбіваіць, мудряцу етыму, учора адно гываріў, сяньня пірядумыў. Зак. Адбіць памяць (розум, галаву). Паміць ня дбіла, помніць, чые кынапелькі мяў. Ці табе паміць адбіла, куды ехыць, што ты верніш у равы. Калі што ня хочыць зьдзелыць, дык ты гываpi, а яму як розум атаб'ець. Ці табе гылаву адбіла, учора ж ты саўсім другоя пеў. Жджы, Хадосычкі атаб'ець гылаву. Усеаг. Паадбіваць (паадбіць) памяць (розум, галаву). Во, відзіш, паміць людзям пыдбівала: як прасілі назыч — зналі, а аддываць — зубуваюць. Ны работу — прікідыюцца дуручкамі, а на што-небудзь дык розум ні пыдбівала. Што нада ўзятыя прінесьць воўрімя, ім galowy — ім галовы пыдбівала, нічога яны ні знаюць. Можа вам паміць падбіла, што пазычыныя нада аддываць. А што, ці ім розум пыадбіла лезьць у балота, яны пу сухом з грабількымі пройдуць. Дажджэсься, пытаб'ець ім галовы ехыць у сумёт, ці яны ні знаюць, што ты прівязеш. Адбіваць (перабіваць, адбіраць) хлеб. Пазбаўляць заробку. Што йта за совісьць у чылавека адбіваць хлеб у свайго дзірявенца, ды яшчэ суседа. Ідзі сьмела і дзелый, я ў цябе пірібіваць хлеб ні стану, а калі прагонюць — ны сябе нырікай. Хто табе скызаў такую лухту, каб я стаў адбіраць у цябе хлеб, устроіўся і работый ны здароўя. Зак. Адбіць (перабіць, атабраць) хлеб. Што ты ахыіш, ета ж, кажыцца, дваюрыдный брат хлеб у цябе адбіў. Кызалі, Хліманёнык думыў пірябіць у іх хлеб, а цяперя ны дарогу кім-то пуступіў. Нешта буўталі, нібыццым ба Сямён у Дзім'яна зьбіраіцца хлеб атыбраць. Адбіраць у старца кіёк (торбу). Забіраць апошняе, што ўжо не мае каштоўнасці. Судзіцца з Мыланкыю за тую халупіну — ета ж адбіраць у старца кіёк, тут жа нада саўсім пыціряць совісьць. І хочыцца ж Мікіцёнку торбу у старца адбіраць, зы банчыну вылакіту ўзьнімаіць, у яго ж усяго ўсякыга з горла прець. Зак. Атабраць у старца кіёк (торбу). Ні знаіш ты Цімохывый совісьці, ён гатоў у старца кіёк атыбраць. Нашто табе тэй
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 289 ▶