Старонка 22
◀ / 289 ▶
Атаб'юцца ат рук — нукукуісься, луччы змалку патворства ні дывай. Множн. Паадбівацца (паадбіцца) ат рук. Саўсім рызбалывыліся, пыдбіваліся ат рук, што ні скажы — дайжа вухым ні вядуць. Падбіліся мальцы ат рук, ніякыга зладу німа, а ты ўсё шчытаіш іх ціхінькімі. Адбівацца рукамі і нагамі. Рашуча адмаўляцца. Ныліла гырлачычык мылыка, банычку сьмітаны нылажыла: вазьмі, зынясі дзіцям і самі патрошку зьясьцё — айдзе там пынясець, рукамі і ныгамі стаў адбівацца, нізашто ні ўзяў. Зак., рэдкаўж. Адбіцца рукамі і нагамі. Так прічапілыся Ганна к Хвядосу — ны свадзьбу разым завець, што тэй ня можыць адбіцца рукамі і ныгамі. Як прісталі, як ныкысаліся, дык чуць адбіліся рукамі і ныгамі. Адбіваць ад двара (хаты). Прымушаць пакінуць сялібу. Ты сыма адбіваіш яго ад двыра — іна варіць ня будзіць, ды ёй мыць ня хочыцца,— плюніць і пойдзіць, такую найдзіць усігда. Пасынык ні пасынык, а ні дбівай ат хаты, можа і ён калі прігадзіцца. Зак. Адбіць ад двара (хаты). Знаіш, чым ты яго адбіла ад двыра? — дурысьцю сваёю. Адбілі курей ад двыра, усё камлыжкымі ды камлыжкымі, ніізьвесна айдзе нясуцца. Ну ладна, атаб'еш ты яго ат хаты, а самой жа нада жыць неік? Множн. Паадбіваць (паадбіць) ад двара (хаты). Ты ж сам пыдбіваў ад двыра, усё с палкыю і с палкыю, як радзіміц нейкій, а цяперь: авец на двор ні ўзганю. Ні пірістаніш так гыняць, ну й пыдбіваіш к чорту ат хаты, ныпрасна гудуваў будзіць. Нада ж так пыадбіць ад двыра, к чужым ахотній ідуць, чым к сабе. Так і ат хаты пыадбіць нядоўга. Адбіваць ад дзярэўні (зямлі), рэдкаўж. Вымушаць пакідаць сельскую гаспадарку. Гаворіця, што мыладэя ня хочуць астывацца ны зямле, а самі ж адбіваіця адзь дзяреўні. Нарошня адбіваюць адзь зямлі, каб куды зьехыў. Зак. Адбіць ад дзярэўні (зямлі). Пычалі гыняць то туды, то сюды, сяньня адно, заўтря другоя, і адбілі адзь дзяреўні, узяў і пашоў ны кымбінат. Атаб'юць адзь зямлі і другога, заверніцца і паедзіць. Адбіваць ахоту. Пазбаўляць жадання; адвучваць. Не, я сваім нідаўна адбівала ахоту бегыць у тую моркву. Зак. Адбіць ахоту. Маўчы, ні рысказывый, ато атаб'еш ахоту жаніцца. Ты дажджэсься, атаб'ю я табе ахоту пы грідах лазіць. Множн. Паадбіваць (паадбіць) ахоту.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 289 ▶