біўся, зблукуняўся саўсім, а ежылі і зайдзіць калі — што зьдзелыць і ў тэй бок ні глядзіць. Ігняты неік адбіліся і адбіліся ад двыра, зразу ні пагледзіла ў тубунку, а пазьней хвацілыся шукаць — вазьмі трясцы. За ета сваё нычальствывыньня адбіўся ат хаты, айдзе днюіць, айдзе начуіць, гарелішчы жрець — вочы ні прысыхаюць. Харошый быў такей кацёнык, а во неік адбіўся ат хаты, нада айдзе другога шукаць. Множн. Паадбівацца (паадбіцца) ад двара (хаты). Што ж ета вы зы бабы такея, што ў вас мужукі пыдбіваліся ад двароў. Месіц ні пыбыла, дык і грязьзю ўсё зырасло, і скот пыдбіваўся ад двыра — цялёнык прібіўся к калхозным, воўцы ў суседкі нучувалі. Луччы ўжо рызвадзіціся, чым так жыць — пыдбіваліся ат хаты, нічога ні глідзяць, а хызяйства ніхай гініць. Сколька було тых ціплят, і тэя пыдбіваліся ат хаты, адзін вун цыўкыіць нейкій нягеглый. Так ты сям'ю вядзеш, што ў цябе дзеці ад двыра пыадбіваліся. З дурнэя зь нейкія пароды воўцы: як на поля — пытаб'юцца ад двыра, нізашта ні зыгнаць. Глядзіця, пытыб'іцёся ат хаты, рыссыбачыціся і пропыдым прыпыдзіцё. Сь ціплятымі так: пусьціш — пытаб'юцца ат хаты, тады ходзіш, слухыіш, сыбіраіш.
Адбівацца ад дзярэўні (зямлі). Пакідаць вёску, пакідаць займацца сельскай гаспадаркай. Молыдзіж г зямле цяперь ня дужа хіліцца, адбіваіцца адзь дзяреўні. Мыладэя глідзяць, каб у горыд, каб у горыд, адзь зямлі адбіваюцца. Зак. Адбіцца ад дзярэўні (зямлі). Колю ня дужа цягнула г зямле, троху ны дарогі пыработыў, тады ў горыдзі нешта дзелыў, а посьлі саўсім адбіўся адзь дзяреўні. Бацька твой быў первый сьпіцыяліст пы хызяйству, а вы адбіліся адзь зямлі ныўсігда. Множн. Паадбівацца (паадбіцца) ад дзярэўні (зямлі). Пыдбіваліся адзь дзяреўні, гаворюць, нызад ужо і ні цягніць. Пыдбіваіціся адзь зямлі, а ў родныю мясьціну усё роўна будзіць цягнуць. Кіреівы усе пыадбіліся адзь дзяреўні, каторыя ў Ленінград зьехылі, старшый ну Уралі ны заводзі. Вырыстуць, рысьцягнуцца па сьвету, пытаб'юцца адзь зямлі, пріедуць г бацьку — і кыня запрежч ня ўмеюць.
Адбівацца ат рук. Рабіцца непаслухмяным. І мае як пыдрасьлі, сталі адбівацца ат рук, твае такея ж самыя будуць. Зак. Адбіцца ат рук. Змалку за ім ні глядзелі і ні глядзелі, дык пазьней ён і саўсім ат рук адбіўся.
88 👁