Старонка 20
◀ / 289 ▶
хлюст, і ў лапці ныабуваісься, і ў бацінкі, ці можа сам бысяком пыбягіш. Ты нупудбуваісься ў лапці, як Зыбрік Хрісьцінку. Ці чуў, як Лісейчык дыабуваў у лапці — у адной сарочкі прібег,— і табе ета самыя будзіць. Што, дупудбувалі ў лапці, самі ў дуруках асталіся? Кіріла дыабуваўся ў лапці, зьезьдзіў у Тытаршчыну, як дурак. Яны дупудбуваюцца у лапці, саміх хто-небудзь так падбуіць, што аглянуцца ня ўсьпеюць. Абы з рук [збыць]. Абы-як, вельмі нядбайна. Усігда дзелыюць абы з рук, а тады хадзі ўсьлед ды пірядзелывый. Відзіш, ускопына абы з рук збыць: айдзе пырянута, айдзе не. Каб пазбавіцца (з він.). Яму абы з рук етыя клопыты с хатыю, большы б ён тут ні мінуты ні сядзеў. Мне абы з рук збыць Хадоскіныга мульчугана, а тады я вольныя птушка. Абы рад здаць. Абы-як, вельмі нядбайна. І бацька з бухты бырахты, і сын абы ряд здаць. Каб толькі лічылася. Ікая там дужа работа, схадзілі абы ряд здаць. Агулам базар, неадабр. Бяздумна, безразважна. Што ж ты зьбіраісься купляць агулым бызар еткыю пастройку-махіну, тут нада падумыць ды падумыць. Я ні браў ба агулым бызар столька гуркоў: звыляюцца, пыгніюць, а саліць ішчэ рана. Ад бальшога вума, асудж. Ад празмернай самаўпэўненасці ў сваёй беспамылковасці. Ета ад бальшога вума ты пашоў рызгыняць вечыр,— ну й правільна, што вярёўкымі успакоілі. Ад бальшога вума ляпнула пры стырікоў, — усе на хохыт пыднялі. Адбівацца ад двара (хаты). Рабіцца бадзяжным. Адну ноч німа, цірізь нядзелю яшчэ нейдзі начуіць, віджу, што ўжо стаў адбівацца ад двыра—я дзьвері ны зывал: ідзі, аткуль прішоў. Стала аўца ад двыра адбівацца, думыю, саўсім зблудзіцца, дык я злавіў ды па горлу, во й крошка мяса ёсьць. Раз быран, то што ж ты хочыш, будзіць адбівацца ад двыра, нада було зьліхчаць вясною. Не, Шуляк ні такей, каб адбівацца ат хаты, ета Сідарёнык біс цыря ў гылаве: сяньня бярецца строіцца, а нызаўтріга прапіць усё можыць. Такей жа быў ладный кыцянок — кошычка серінькыя, а посьлі стала і стала адбівацца ат хаты, цяперя саўсім некуды сыйшла. Зак. Адбіцца ад двара (хаты). Во так во адбіўся ад двыра і ад-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 289 ▶