Старонка 26
◀ / 289 ▶
ляньцёху, іна прыдасьць яго ў любую мінуту. Табе ж гыварілі, якей ён друг, во ты й дыаддываў душу за чорта. Прідзіць уремя, сам рызьбярець, каму дыаддываў душу і ці варты яны былі дайжа добрыга слова. Аддаваць (класць, лажыць) жызню (жызінь, жысць). 1. Гінуць. Ці хацелыся яму еткім мылады́м, у дваццыць гадоў, аддываць жызьню. На фронці аддывалі жызінь, дык зналі за што. Нашы сылдаты ні дырма аддывалі жысьць. Як пачуіш: то там б'юцца, то там стріляюць, кладуць людзі жызьню. Каму йта хацелыся класьць жызінь? Узноў гыварілі пы радзіву: пірястрелкі, узноў кладуць жысьць, і калі якое зыміренія будзіць. За тоя бысяччо ніхто ні станіць жызьню лажыць, ніхай іх хуць пызыбіваюць. Як жа було цяжола жызінь лажыць, яму ж толька дваццыць трі гады. Што ты завеш яго жысьць лажыць, а дзяцей карміць ты будзіш? 2. Горача заступацца. Чаго б ета Лявон зы Ткычынят так жызьню аддаець? Ты б толька паслухыла, што Хомычка гываріў, ён жа пряма жызінь аддываў зы Хвядотывых. Адзін зу другога жысьць аддаюць — так сьпеліся. Во ў каго дружба была — адзін зы днаго жызьню клалі. Пятрок зы Сярьгея жызінь кладзець. Так ужо апстаівылі яго усім кыгалым, пряма жысьць клалі. Раз пызвалі, другей раз ныпаілі, дык цяперь жызьню за іх ложыць. Я так ба жызінь зу гультаёў тых ні лажыў. Ён жа на сходзі зы Высілёнка жысьць лажыў, што луччы таго й на сьвеці німа. Зак. Аддаць (пакласць, палажыць) жызню (жызінь, жысць). Загінуць. Аддаў жызьню так, ныпрасна, чыряз дурысць сваю, а мог ба жыць ды жыць, здароўя було нямерныя. Твайго гарелка зьвіла ў магілу, а мой на хроньці аддаў жызінь. Есьлі ўжо аддаць жысьць, то нада знаць за што, а ні так, як Хвядула — зы гарелку. Канешня, горя бабі: такея хлопцы жызьню пыклалі. Васіль пыклаў жызінь, як калхозы гырнізувалі: знайшлі з разьбітыю гылавою. Жысьць пыкласьць нядоўга і па дурысьці. Во й твае пылажылі жызьню, не к кыму цяперя і гылавы пріхінуць. Пісалі мы, шукалі — ну што: прыпаў бізь вясьцей, відна, у первыя дні ны граніцы пылажыў жызінь. Прішоў інвалідым, ну хуць жысьць ні пылажыў. Множн. Пааддаваць жызні (жысць). Загінуць. Столька людзей пыддывала жызьні, с аднае нашыя дзяреўні сколька лягло! Усе зналі, што могуць пыддываць жысьць, а йшлі,— а хто ж ба вуюваў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 289 ▶