І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Западаць у душу (серца). Заставацца моцна ў памяці. Ты луччы падумый, айдзе яму дзеўкі ні зыпыдалі ў душу: i з Лырьяныва ні вылазіў, i ў Дуччычы бегыў, i ў Жыгалкых прыпыдаў, i айдзе яго ні було. Ёй толька мырякі ў серца зьгпыдаюць, большы йна ні на кота ні глядзіць. Зак. Запасць у душу (серца). Зыпала мне ў душу, як над ім зьдзіваліся, век ні забуду. Каму мелыч, а мне зыпала ў серца — забыць ні «магу. Узмацн. Пазападаць у душу (серца). Нечыга, ні атказывыйціся, я знаю, калі яны вам пызыпыдалі ў душу. Можа яны ні так ужо i пызыпыдалі ў серца, як ты думыіш. За памяццю (чыёй). Пры жыцці, на вяку. Ішчз зы нашыю паміцьцю з Балота коні выцягывылі вярёўкымі, а цяперя машыны езьдзіюць. Чаго толька ні було зы маёю паміцьцю — i войны, i разрухі, i пыжары. Запісываць на лбу (лбе). Цвёрда запамінаць. Ну, я на лбу зашсывыць ня буду, ішчэ ж ні разу ні зубуваў. Ці ён на лбе зашсывыіць, ці што? Зак. Запісаць на лбу (лбе). Ты ж мне глядзі, на лбу зыпішы, што я табе прікызала. Каб на лбе зыпісаў, дзень i ноч помніў! Працягл.фінальн. Назапісываць на лбу (лбе). Во табе, нызашсывыў на лбу, узноў забыў. Заплюскываць (заплюшчываць, закрываць) вочы. 1. Не звяртаць увагі. Нечыга заплюскывыць вочы, дзелыюць дренна, дык i скажы. Hi на што ні абрышчаў уніманія, на ўсё заплюшчывыў вочы. Якей зь Мікоды рукувадзіціль, кылі ён на ўсё заплюшчыіць вочы. Што ж ён вочы зыкрываіць, дзелыіць від, як ня відзіць. Раншы быў ладна ўзяўся, a посьлі пычаў ну любэя біспырядкі зыкрываць вочы. 2. Паміраць. А галубычка, a роднінькыя мыя, а йна ж ны маіх руках заплюскывыла вочы,— a стрыдала, а мучылыся, a карствывыла як. Пыра ўжо мне, знаць, вочы заплюшчывыць. Не, вочы зыкрываць я ішчэ ні зьбіраюся, нада унукыў жаніць. Зак. Заплюснуць (заплюшчыць, закрыць) вочы. 1. Адзін ні слова, другей ні слова, што ж будзіць, калі ўсе заплюсьнім вочы. Заплюшчыў на ўсё вочы, тваріця, што хочыця. Закрыў вочы на ўсе іхнія бізыбразіі. 2. Заплюсну вочы, тады пызнаіш, як caлодка біз маткі аднаму на сьвеці. Верна заплюшчыць вочы i Хрісьцінка: дужа слаба. Сколька ўжо маіх равесьніц закрыла вочы. Множн. Пазаплюскываць (пазаплюшчываць, пазакрываць) вочы. 1. Ніхай усё цякець, ніхай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аднамў, бўдзіць, галўбычка, дўмыіш, забўду, мўчылыся, падўмый, разрўхі, унўкыў
3 👁
 ◀  / 289  ▶