І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Працягл.-фінальн. Назамазываць (дазамазываць) вочы. Пыхваліціся посьлі, яны вам ішчэ нызымазывыюць вочы. Айдзе й-та твыя плядёнычка, нешта гыварілі, ты дужа лоўка нейкім там вочы дызымазывыў. Замазываць (запіраць, зачыняць) рот. Змаўкаць; прымушаць маўчаць. Чаго йта мне зымазывыць рот, у мяне ж ношык c плячэй ні зьнімалі. Зыпіраць рот ты мне ня будзіш, ня c тым шчапіўся. Зычыняй рот, чулі мы твае песьні ні раз. Зак. Замазаць (заперць, зачыніць) рот. Ніхай толька папробыіць што скызаць, мы яму быйстра зымажым рот. Як пымянуў яму зяці, дык сеў i рот зымазыў, увесь вечыр слова ні прыраніў. Я ня ты, запру яму рот, што ні яўкніць, я ні спужаюся цілятык пымянуць. Так зычыніла яму рот, што пыкрасьнеў i с хаты пашоў. Пыдажджы-ка, дай я скажу, ён у мяне жыва змоўкніць, зачыніць рот. За маліну. Ахвотна, ca смакам (з'есці). Пыдажджы, выхыртыісься — сухую корку зы малшу зьясі. Горы ныпікла, чугункі нываріла, i ўсё зы маліну пашло. Замятаць сляды. Знішчаць улікі. Ты толька слухый, мала што яны рысказыюць, ета ж яны зымітаюць сьляды, каб атвесьць аць сябе пыдазреньні. Зак. Замесць сляды. Зымялі сьляды так, што i ні дыкыпаісься ні да чога. Узмацн. Пазамятаць (пазамесць) сляды. Пызымітаюць сьляды, што нізікій чорт ні разу ні пыткыпаіцца, дайжа носа ні патточыць. I так мы глядзець, i етык, толька што ж, пызымялі сьляды, трясцу вазьмщя. Замяць разгавор. Перапыніць размову. Ісай хацеў зымяць рызгавор, пычынаў трілюду ўсякыю несьць, а яму ні далі. Як мы зайшлі, яны зымялі рызгавор. За некальствам. З-за нястачы часу. Во так за некыльствым ніяк ня вьгбіруся схадзіць к сваім. Сколька ні зьбіралыся, i ўсё за некыльствым ні схадзіла. За нескалька шагоў. Вельмі блізка. Так зыгываріліся, што прашлі за нескылька шагоў ат мяне i ні замецілі. За нескылька шагоў прабег ат мяне, я дайжа ні пасьпеў спужацца, толька посьлі астыўбянеў. За нішто ніякае (ніяканькае). Без падстаў. Зы нішто ніякыя тая лярва прічапілыся i дывай лаіць. Hy каб жа была прічына, ато зы нішто ніякынькыя мыціріком
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

запрў, зесці, пымянўць, пымянўў, скажў, слўхый, сухўю
2 👁
 ◀  / 289  ▶