усё гніець, яны пызаплюскывылі вочы на ўсё. Узноў пызаплюшчывыюць вочы, усё дно як так i нада. Знаюць жа, што нада нывадзіць пырядык, а так нарошня пызыкрывалі вочы. 2. Нашы гады к канцу ідуць, скора пызаплюскывыім вочы. Што мы жывём: сілы німа, здароўя німа, асталыся пызаплюшчывыць вочы. Там у мяне знакомых многа було, ну, відна, ужо ўсе пызыкрывалі вочы. П рацягл.-фінальн. Назаплюскываць (назаплюшчываць, назакрываць, дазаплюскываць, дазаплюшчываць, дазакрываць) вочы. 1. Ты нызаплюскывыіш вочы, як Хутарцоў, хвацісься, ды позна будзіць. Глядзі, бульбу ніважна кыпаюць, нызаплюшчывыіш вочы, як сымаго аштрахуюць. Можыш нызыкрываць вочы, сымаго так узгреюць, што задзівісься. Зы пырядкым ні глядзеў, так i дызаплюшчывыў вочы, што ўзялі i зьнялі. Hi знаіш, што будзіць? — дызыкрываіць вочы i сядзіць разым зь імі. Заплюснуўшы (заплюшчыўшы) вочы. Не раздумваючы. Ежылі такую цану прідлыгаюць, аддывай заплюснуўшы вочы, тут цягнуцца дужа німа за чым. Каб у мяне цёткі так жылі, як у цябе, я б заплюшчыўшы вочы паехыў. За плячамі. У мінулым. Што ты хвалісься: ны завода! год пьіработыў, у мяне зы плічамі шахты i тыйга — i ні хвастыюся. Запускаць руку (лапу), асудж. Красці, прысвойваць. Прівык зупускаць руку у чужоя, дык во й атвучуць. Hi нада було зупускаць лапы ў калхозный амбар. Зак. Запусціць руку (лапу). Раз зупусьціў руку у чужоя — сайшло, другей раз сайшло, а на трецьцій раз i пупаўся. Запускаць руку (лапу) ў чужэй (чужый) карман, іран. Нажывацца; красці, прысвойваць. Любіў зупускаць руку у чужэй кырман, ні прупускаў нічога. Дакуль жа ім зупускаць лапу ў чужэй кырман, ці ні хваціць цярьпець. Я ні зупускаў лапу ў чужый кырман, як твае сынкі. Зак. Запусціць руку (лапу) ў чужэй (чужый) карман. Так i пріглідаіцца, каб зупусьціць руку у чужэй кырман. Мішка ні пысьцісьняіцца зупусьціць лапу ў чужый кырман. Множа. Пазапускаць рукі (лапы) ў чужэй (чужый) карман. Пузупускалі рукі ў чужый кырман i будуць ехыць цяперя/ Толька й глідзяць, айдзе можна пузупускаць лапы ў чужэй кырман. Працягл.-фінальн. Назапускаць (дазапускаць) руку (лапу) ў чужэй (чужый) карман
Дадатковыя словы
атвўчуць, аштрахў, бўльбу, канцў, рукў, рўкі, цягнўцца, цяперяі, ідўць
1 👁