ні зылазіць, усё чуствыіш, як нешта вісіць ныт лабою. Не, большы улазіць у даўгі я ня буду. А хто вас зыстыўляў улізаць у даўгі, канешня, цяперь аддываць нада. Зак. Залезць (улезць) у доўг (даўгі). Залезьць у доўг проста i скора, a івылізьдь ціжалей. Улезьць у доўг улез, а аддываць нечым, круціцца, ні знаіць, што дзелыць. А ну яе, с такою куплію: залезьлі ў даўгі, a чым аддаць— гылыва рузуряіцца. Бярі, хуць улезіш у даўгі, зато вешч будзіць. Узмацн. Пазалазіць (пазалязаць, паўлазіць, паўлязаць) у доўг (даўгі). Пызылазіць у доўг, a тады глядзіць, што ніяк ня можыць выкруціцца. У доўг пызылізалі па вушы, калі i рышшчытаімся, ні знаю. Пызычай, ды глядзі: пыўлазіш у доўг, што ня выбірісься. Калі ж вы так пасьпелі пыўлізаць у доўг? Сы страіцільствым дужа цяжола, пызылазілі ў даўгі — кругом пы самыя вушы. Пызылізаіця ў даўгі i нечым будзіць аддаць. Пыўлізаць у даўгі лёхка, ды вылазіць зь іх трудна. Залазіць (залязаць, улазіць, улязаць) у душу. Паддобрывацца, заваёўваць давер. Умеіць зылазіць у душу, к каму хочыш клінкі пыдбярець. Сам віджу, што зылізаіць у душу, i ніяк ні магу аткаснуцца. Ой, масьцір улазіць у душу: чуць прінюхыўся i дывай апхаджывыць. Нада було толька дзівіцца, як ён улізаў у душу к Мацьвею. Зак. Залезць (улезць) у душу. Ты яму сымаго чорта пыстаў, i к таму ў душу залезіць. Што, ўжо i к Сашку улезьлі ў душу. Узмацн. Пазалазіць (пазалязаць, паўлазіць, паўлязаць) у душу. Сколька там пабыў — месіц, i пызылазілі ў душу: хваліць іх — ні ныхваліцца. Сам ні замеціш, як пызылізаюць у душу — настолька халерышныя людзі. Паслухылі мы: тарою за іх — пасьпелі пыўлазіць у душу. Доўга ім умеючы пыўлізаць у душу. Залатая галава. Пра разумнага. Што тут гываріць пры Цімоха, у чылавека зылытая гылыва. Там хуць з зылатою гылавою пыстаў, дык с ума сойдзіць. Залатая душа. Пра добрага, спагадлівага, чулага. У Танькі мужык — зылытая душа, ува ўсім чысьцінька ёй пымыгаіць, дайжа дзяцей памыіць. Зылытая душа ў чылавека, іна ні жывець, а душою красуіцца толька. Залатое дно. Пра багатую крыніцу здабыткаў. Скора рызбыгацелі Пуўлючонкі, усё роўна як зылатоя дно найшлі. Вычырпылі зылатоя дно, большы браць неткуль
Дадатковыя словы
аткаснўцца, бўдзіць, вўшы, душў, камў, крўціцца, кўплію, магў, паслўхылі, трўдна, чўствыіш
2 👁