Залатое серца. Пра добрага, спагадлівага, чулага. Во ў каго було зылатоя серца — у Сахрона. Ніхай хуць зылатоя i рыззылатоя серца, дык c табою ніякій чорт ні ўжывець. Гл. З а ла т а я душа. Залатэя (залатыя) горы. Празмернае багацце. Раз ня ўстроіш як нада ці худзь ба троху пы-чылавечыскі, то й нечыга абішчаць зылатэя горы. А што я буду зылатэя горы зіцям гатовіць, самі ніхай усё ныжываюць. Ты думыіш, у мяне зылатыя горы? Зылатых гор у нас німа, ну неік жа мадзеім. Залатэя (залатыя) рукі. Пра выдатнага майстра. У Грішчанкоў у абоіх зылатэя рукі, за што ня возьмуцца, работа гаріць. Зылатьгя рукі былі ў Арьхіпа, а так неік зглумачыўся i прыпаў. Залаціць ручку, іран. Плаціць за варажбу. Нінка вун была, ікая трілюда ні зайдзіць, усё зылаціла ручку. Зак. Пазалаціць ручку. I ка мне зыхадзіла: пызылаці ручку, усю праўду рыскажу. П рацягл.-фінальн. Назалаціць (дазалаціць) ручку. Нызылаціла ручку: пінжачок ляснуў, пымінай як звалі. Я цябе дызылачу ручку, путурю абеіх выражопык, аж дрынчэць ногі будуць. Залівацца (разлівацца) салаўём, звыч. іран. Пригожа гаварыць, шмат абяцаць. Як сватыўся, дужа ўжо зыліваўся сылаўём, зылатэя горы абішчаў. Я тляджу: хто тут так рызьліваіцца сылаўём. Зак. Заліцца (разліцца) салаўём. Ен зальлецца сылаўём, ныгаворіць, толька зушы разывешывый. Ох, разьліўся сылаўём, глядзі, душу выклыдзіць. Узмацн. Пазалівацца (паразлівацца) салаўём. Меншый Саўкін прііжджаў, пызыліваўся тут сылаўём. Абоя пырызьліваліся сылыўямі, ну мне яны ні к чаму. Працягл.фінальн. Назалівацца (наразлівацца) салаўём. Нызылівацца сылаўём масьцір, каб хуць дзесятыя доля праўды была. Пырызьліваўся сылаўём, у вушах стаіць яго чуш. Залівацца (разлівацца) смехам, часта іран. Смяяцца моцна, раскаціста. Стыялі кылы бані, аж зыліваліся сьмехым. Чаго яму так весіла, што рызьліваіцца сьмехым. Зак. Заліцца (разліцца) смехам. Увідзілі, што я йду, i зыліліся сьмехым. Ай, як цябе рызьбіраіць, разьліўся сьмехым. Множн. Пазалівацца (паразлівацца) смехам. Як толька пымянулі Надзьку, усе пызыліваліся сьмехым. Пырызьліваліся сьмехым — на ўсю акругу чутна. 16. Г. Ф. Ю р ч а к а
Дадатковыя словы
акрўгу, выражбпык, дызылачў, зўшы, пымянўлі, рыскажў, рўкі, рўчку, чамў, чўтна
1 👁