Закідаць (закідываць) зайца. Перагароджваць жаніху дарогу з мэтай узяць выкуп, калі ён едзе да нявесты. Сколька раз мы зайца хлопцымі зыкідалі — ні сышчытаць. Пойдзім глядзець: січас мыладому будуць зайца закідывыць. Зак. Закінуць зайца. Закінулі ім зайца усё чэсьць па чэсьці i хлеб-соль пылажылі, дык старэй адбыяріўся дзьвюмя бутылкымі нейкія гарі, як выда, толька шчот што гарелка. Працягл.-фінальн. Назакідываць (дазакідываць) зайца. Ну што, нызакідывылі зайца, пучустувалі вас як нада? Дызакідывыюць яны зайца, што будзіць i заіц, i лісіца зразу. Закідаць (закідываць) слова. Заступацца або хадатайнічаць у невялікай меры, выказваннем. Дужа б я стаў зыкідаць слова за чорта, дык жа дзяцей жалка. Раншы ён, бувала, закідывыў слова зы сваіх, а цяперя не, прымаўчыць i ўсё. Зак. Закінуць слова. Ніхай ба хто-небудзь слова закінуў, дык yce муўчалі, як ня іх кысалыся. Працягл.-фінальн. Назакідаць слова. Клім нызыкідаіць слова, дажджэсься ат яго заступы. Закідываць граззю. Чарніць, знеслаўляць. A ні выдумывыйця вы, ні паріця лухты, хто яго там закідывыў грязьзю,— сам улез луччы некуды. Зак. Закідаць граззю. Закідылі чылавека грязьзю, а цяперя пальцымі торкыюць yce: вун тэй, вун тэй. Hi ўгадзі' адзін раз у чом — зыкідаюць грязьзю. Узмацн. Пазакідываць граззю. Што зуслужылі, то й пулучылі: пызакідывылі грязьзю саміх. Закладаць (закладываць, заліваць) за галстук, іран. Выпіваць, напівацца. Нечыга кызаць, зыклыдаіць зы галстук ладна, наўчыўся. Во былі кызанцы нейкія: два прііжджалі, во ета зыкладывылі зы галстук. Зыліваць зы галстук умеіць, ну а што я зьдзелыю, кылі i ні кажы i ні гыварі ні слова. Зак. Закласць (заліць, залажыць) за галстук. Перш зыклалі зы галстук у Бедні, а тады тут дыбавілі i саўсім зьвіліся. Як зальлець зы галстук, тады мяккій, добрый, хуць бярі i ды раны пріклыдай. Ты пылядзіш на іх, як заложуць зы галстук, тады другоя зыпяеш. Узмацн. Пазакладываць (пазаліваць) за галстук. Пызыкладывылі зы галстук так, што двору ні дыцягнуліся, нучувалі зы рыскыкацістыю ігрушыныю у копых. Як пызыліваюць зы галстук, тады ім зьдзержу ні буваіць. Працягл.-фінальн. Назакладываць (назаліваць, дазакладываць, дазаліваць) за галстук. Нызыкладывыюць зы
Дадатковыя словы
выдў, дыцягнў, застўпы, ігрўшыныю
1 👁