І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Закабункі выкідаць. Рабіць нечаканыя выпады. Узноў зыкабункі выкідаіць, відна, тріпанулі нешта на хвермі. Зак. Закабункі выкінуць. Hi знаіш халеры, спунтруваўся — любэя зыкабункі выкініць. Узмацн. Закабункі павыкідаць. Hi пасьледнія гадысьць быў, пывыкідаў зыкабункі. Працягл.-фінальн. Закабункі навыкідаць (давыкідаць). Нывыкідаіць зыкабункі, доўга я цярьпедь ні стану: с хаты i ў суд — ніхай разводзюць. Андрей дывыкідаў зыкабункі, большы ні станіць выкідаць. Закалдованный круг. Пра заблытаную справу. Пулучыўся нейкій зыкалдовынный круг, ніяк выбрыцца ні магу. Сядзіць як у зыкалдованым кругу, ні туды, ні сюды, тэя с аднаго боку жмудь, a етыя з другота. За кампанію. Разам з іншымі. Зы кымпанію i я прісеў ны мінутку, нялоўка було атказывыдца. Зы кымпаніго цыган павесіўся. Закатываць вочы, асудж. Рабіць выгляд непрытомнага. Валіцца, зыкатыіць вочы, глядзі, ўміраіць,— a ніхай цябе, слова ні пы табе скызалі. Зак. Закаціць вочы. Брязь ны пасьцель i вочы зыкаціў — ня жыў, а тэя ні дуракі былі ды вядро вады ны гылаву,— во пытхваціўся. Узмацн. Пазакатываць вочы. Ляглі i вочы пызыкатывылі — во ўміраюць. Працягл.-фінальн. Назакатываць (дазакатываць) вочы. У мяне скора нызыкатыіць вочы, я адурюваньня выгыню. Дызыкатывыла вочы, так яе адорылі, што дзісятыму зыкажыць прідурівыдца. Закідаць (закідывадь) вудачку (кручок). Рабіць спробу разведаць, ці будзе вынік. ГІычалі мы зыкідаць вудычку, дык атмоўчывыіцца, нічога ні кажыць. Ісай зыкідаў крючок, відна, пры Аньку хацеў нешта ўзнаць. Увесь вечыр цыляў закідывыць вудычку, ды апсікаўся. Hi c тваім уменьнім крючок закідывыць. Зак. Закінуць вудачку (крючок). Закінуў вудычку, думыў, ді рызгыдаю-то я, што к чаму, ді не, а я ўжо забыў, пра што ён яшчэ ня думыў. А ты вазьмі ды i закінь ім калі крючок пры быракі, як нічога ні знаіш. Працягл.-фінальн. Назакідаць (дазакідадь) вудачку (кручок). Нызыкідаў вудычку — сам пупаўся, што луччы ні прідумыіш. Пыдажджы-ка, у мяне ён нызыкідаіць крючок, я атучу. Во як ты ладна дызыкідаў вудычку. Цяперя Паўлюк дызыкідаіць крючок, мы яго вывідзім на чыстыю ваду
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адбрылі, атучў, вўдычку, гылавў, дўмыў, зыкабўнкі, кабўнкі, магў, мінўтку, прідўмыіш, прідўрівыдца, тріпанўлі
2 👁
 ◀  / 289  ▶