сьвету ныдаела. Во мы пыаткінім ногі, а вы пыстыніцёся гыспыдаріць. Скора пыткідаім ногі, кынчаіцца наш век. Дзяржыціся, што вы пыаткідывыіця ногі, i пысваріцца некыму будзіць. За душою (чыёю). 1. Па каго-н. (з'явіцца). Мы зразу пынялі, што яны прішлі за Сонькіныю душою. Я ўжо чуствыю, што ты зы маёю душою явіўся. 2. У наяўнасці пры сабе. У мяне тэя кукурузы зу душою ні разу ні було. Ікая табе гарелка, у нас яе зу душою німа. Заехаць (з'ездзіць) у зубы (па зубах), груб. Ударыць па твары. Пацсунуўся — i заехылі ў зубы, кроўю падмыўся. Заедзіць пу зубах — i зьнясеш, што ты з дураком зьдзелыіш. Доўга Сахрону зьезьдзіць у зубы каму хочыш? Дужа быў храбір, пакуліцька пу зубах ня зьезьдзілі, посьлі пыцішэў. Заехаць па карку (загрыўку, у каршэнь), груб. Ударыць na шыі. Угыварівыць дужа ні стануць, заедуць пы карку i ўсё. Уняўся, як пы загріўку заехылі, айдзе што й дзелыся. Нехта заехыў у каршэнь, дык ён пабег, болыны ні ждаў. Зажымаць (заціскаць) у кулак (кулаку). Поўнасцю падпарадкоўваць. Мы відзім, што цябе сталі зыжымаць у кулак, пад іхнію дудку йграіш. Зыжымаюць Стася ў кулаку, дый крепка зыжымаюць. Тут ужо кажныму ясна, што Шуріка вы зыціскаіця ў кулак. Зыціскаюць яго ў кулаку, піснуць ні даюць. Зак. Зажаць (заціснуць) у кулак (кулаку). Лявон зыжаў Саўчынку у кулак i цяперь ні выпускаіць. Зыжалі ў кулаку, што дайжа ня пікніць. Есьлі чым-небудзь пупадзесься Кузьме, зацісьніць у кулак, ня выпусьціць. Hi храбріся, ні храбріся, яны любога заціснуць у кулаку. Узмацн. Пазажымаць (пазажаць, пазаціскаць, пазаціснуць) у кулак (кулаку). Пызыжымаюць вас у кулак, як мышы, будзіця пішчэць. Перш атпусьцілі вожкі, а тады як пызыжымалі ў кулаку, што й аглянуцца ні пасьпелі. Нада було у кулак пызыжаць, ато возіцца, угыварііць. Іх даўно там пызыжалі ў кулаку. Так умеюць пыдыйціць мякка, з ласкыю, а тады як пызыціскаюць у кулак — толька дзяржысь. Што вы цірьпіцё, есьлі вас так пызыціскалі ў кулаку. У кулак пызаціснулі, ну ім так i нада. Пызаціснуць у кулаку, дык ні надзейціся i вырвыцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аглянўцца, бўдзіць, бўдзіця, дўдку, зездзіць, зявіцца, зўбы, кулакў, пакўліцька, пацсўнуўся, пызаціснўлі, чўствыю
15 👁