Як рыскызалі еткія случыі, дык пыдбівалі ахоту ехыць. Пупадуць вас хлопцы Пынасывы ў саду, яны вам пытаб'юць ахоту ат яблык. Адбіваць памяць (розум, галаву), асудж. Пра няпамятлівасць. Як ну дурноя што, дык i паміць яму ні дбіваіць. Ці табе розум адбіваіць, што ты пустоя трепіш. Яму, знаць, гылаву адбіваіць, мудряцу етыму, учора адно гываріў, сяньня пірядумыў. 5а/с.Адбіць памяць (розум, галаву). Паміць ня дбіла, помніць, чые кынапелькі мяў. Ці табе паміць адбіла, куды ехыць, што ты верніш у равы. Калі што ня хочыць зьдзелыць, дык ты гыварі, а яму як розум атаб'ець. Ці табе гылаву адбіла, учора ж ты саўсім другоя пеў. Жджы, Хадосычкі атаб'ець гылаву. Усеаг. Паадбіваць (паадбіць) памяць (розум, галаву). Во, відзіш, паміць людзям пыдбівала: як прасілі назыч — зналі, а аддываць — зубуваюць. Ны работу — прікідыюцца дуручкамі, а на што-небудзь дык розум ш пыдбівала. Што нада ўзятыя прінесьць воўрімя, ім галовы пыдбівала, нічога яны ні знаюць. Можа вам паміць падбіла, што пазычыныя нада аддываць. А што, ці ім розум пыадбіла лезьць у балота, яны пу сухом з грабількымі пройдуць. Дажджэсься, пытаб'ець ім галовы ехыць у сумёт, ці яны ні знаюць, што ты прівязеш. Адбіваць (перабіваць, адбіраць) хлеб. Пазбаўляць заробку. Што йта за совісьць у чылавека адбіваць хлеб у свайго дзірявенца, ды яшчэ суседа. Ідзі сьмела i дзелый, я ў цябе пірібіваць хлеб ні стану, a калі прагонюць — ны сябе нырікай. Хто табе скызаў такую лухту, каб я стаў адбіраць у цябе хлеб, устроіўся i работый ны здароўя. Зак. Адбіць (перабіць, атабраць) хлеб. Што ты ахыіш, ета ж, кажыцца, дваюрыдный брат хлеб у цябе адбіў. Кызалі, Хліманёнык думыў пірябіць у іх хлеб, а цяперя ны дарогу кім-то пуступіў. Нешта буўталі, нібыццым ба Сямён у Дзім'яна зьбіраіцца хлеб атыбраць. Адбіраць у старца кіёк (торбу). Забіраць апошняе, што ўжо не мае каштоўнасці. Судзіцца з Мыланкыю за тую халупіну — ета ж адбіраць у старца кіёк, тут жа нада саўсім пыціряць совісьць. I хочыцца ж Мікіцёнку торбу у старца адбіраць, зы банчыну вылакіту ўзьнімаіць, у яго ж усяго ўсякыга з горла прець. Зак. Атабраць у старца кіёк (торбу). Hi знаіш ты Цімохывый совісьці, ён гатоў у старца кіёк атыбраць. Нашто табе тэй ў
Дадатковыя словы
атабець, аіс, дзімяна, мудряцў, пупадўць, пытабець, пытабюць, пірядўмыў, слўчыі
7 👁