якей. Ці нырвалі жывоцікі, ці ўсё яшчэ рызьбіраіць, зьдзіржацда ня можыця. Жывым хараніць. Лічыць загінуўшым. Hi хыраншя вы хуць жывым яшчэ раншы ўреміні. Зак. Жывым пахараніць (схараніць). Мы ўжо свайго былі жывым пыхырані'лі, a тады ён пріслаў пісьмо—во рады былі. Былі жывым схырані'лі, а ён бісь пісьма, бізь нічога грім у хату ўраньні. Жывэя (жывой) душы не ўстрэціць (не ўвідзець). Не ўбачыць нідзе нікога. Там настолька глуш, што дзень будзіш хадзіць i жывэя душы ня ўстреціш. Прайшоў дзяреўню c кынца ў канец i жывэя душы ня ўвідзіў. Не, мы нійдзе жывой душы ня ўстрецілі, кусты i кусты. Жывэя (жывой) душы не найціць (не знайціць). Не ўбачыць нідзе нікога ў вытку пошукаў. Сколька хадзілі, дайжа гукалі, i жывэя душы ні найшлі. Хто тут што паможыць, калі січас жывэя душы нійдзе ні знайдзіш. Сьмела прайдзі усьцяж сколька хочыш, i жывой душы ні найдзіш. Ніхай сьцігаюцца, яны там жывой душы ні знайдуць. Жывэя (жывыя) мошчы. Надзвычай худы. Аж страшна глядзець, пряма жывэя мошчы, нада ж так схудзець чылавеку. Увідзіла Аксюту — жывыя мошчы, ажно спужалыся. Жызні (жысці) не даваць, Прыставаць, чапляцца, надакучаць. Кінуў, пашоў, а цяперя жызьні ні даець, як што, так i чыпляіцца. Ну пряма жысьці ні даюць, настолька ныдыідаюць. Зак. Жызні (жысці) не даць. Калі на што узьвяліцца, жызьні ні дасьдь, пакуля свайго ні даб'ецца. Мыксіміняты ёй жысьці ні дадуць, усё ўремя будуць мсьцідь. Жызні (жысці) не знаць. Не мець жыццёвага вопыту* Па сьвету яны ні шылаліся, жызьні ні зналі, паетыму так i пулучылыся. Што вам ат яго хацедь, кылі ён жысьді ні знаіць. Зак. Жызні (жысці) не ўзнаць (не ўвазнаць). Ты сам жызьні ні ўзнаў, a зьбіраісься другіх учыць. Вы так гаворідя аттаго, што жызьні ні ўвызналі. Пецька жысьці яшчэ нісколька ні ўзнаў. Такімі будудь, пакуля жысьці ні ўвызнаюдь, а як жысьдь пулумаідь, тады асьціпінядца. 15. Г. Ф. Ю р ч а н х а
Дадатковыя словы
бўдзіш, дабецца, дадўць, пыхыранілі, схыранілі
1 👁