Жылы (жылле) рваць, груб. 1. Многа i цяжка працаваць. Чаго я ны тваіх харошых буду жылы рвадь. Не ўжо, хваціць жыльля рваць, ніхай самі рвуцца. 2. Моцна крычаць. Жылы рвалі нечыга, аж кусты рызьлігаліся. Жыльля рьвець, усё дно як яго там хто зы лантушша хвытаіць. Непаўн. Жылы (жылле) парваць. 1. Мы ж цігалі усё ўсякыя, жылы пырвалі, а што за ета пулучьілі. Пырвалі жыльля ны чардей усякіх, дайжа ны такіх, што слова добрыга ні варты. 2. Ніхай жылы парвуць, унімуцца, сьціхнуць. Пырваў троху жыльля i сьціх,— хракцір такей у чылавека, што спакойна ня можыць. Працягл.-фінальн. Жылы (жылле) нарваць (дар*ваць). 1. Ух, жылы нырвалі, coxd ставіўшы, цяжолыя работа. Нырьвідё тут жыльля, пакуль троху рашчысьціця. Усё хвытаў, каб большы другіх, так i дырваў жылы. Дырваў жыльля, што кычаідца дяперя гылавешкыю. 2. Ці ныкрічаўся, жыльля ді нырваў, ай яшчэ гырладь будзіш? Дарьвеш жылы, дыгырлыпаніш мне, што я мігым уніму. Прішоў нілаіный, a пойдзіш аблаіный, во й дарьвеш жыльля. Жылле»пажылле. Усё цела. Нешта балідь усё жылляпажыльля, ді прістыў айдзе, ці што. Вьгаыріць ба січас ясыльля-пажыльля, чарычку б тады ўзядь ды спаць зывалідца. Жырна будзіць, буд.; np. Пра жаданне звыш меры. Калі табе яшчэ аддываць падьцёлка, то жырна будзіць. Жырна було б пулучаць аднаму столька зразу. Жырный кусок. Нешта прывабнае, спакуслівае, вялікае. Паўлюк усігда пыглідаіць, каб жырный кусок атхваціць сабе. Сваё ўсё прутрубіў, a цяперь ба ўзноў нада жырный кусок. Глядзідь, каб жырнейшый кусок быў, айдзе зря касіць ні станіць. Жырыкі точаць, неадабр.; цяп., np., буд. Пра свавольства, балаўства, юрлівасць. Віджу, што цябе жырікі точудь, нада успыкаівыць. Успакою, калі жырікі точуць, места німа. O-o, цябе даўно жырікі тачылі, доўга спакою ні було. Сколька ж яго жырікі тачыць будуць, сыны вырысьлі ураўне з бацькым. Непаўн. Жырыкі патачылі, np., буд. Жырікі пытачылі яго, пытачылі, ну абрузуміўся. Сьпірва жырікі троху паточудь, а тады ўспакоіцца, возьміцца за вум. Законч. Жырыкі адтачылі, np.} буд. Не, Мішка ня тэй, еаўсім ня тэй, аттачылі жырікі. Hy што ж
Дадатковыя словы
аднамў, бўдзіць, вўць, рвўцца, тўшша, унімў
1 👁