І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Паездзіць на чужой шыі (спіне). Hi c тваім, брат, вумом паезьдзіць на чужой шыі. У нас ну чужой сьпіне дужа ні паезьдзіш. Законч. Ат'ездзіць на чужой шыі (спіне). Ат'езьдзілі ну чужой шыі уволю, i ўсё неік удывалыся ну дурняк жыць. Сколька яны ат'езьдзілі ну чужых сыпных, дык луччы i ні ўспымінаць. Працягл.-фінальн. Haездзіцца (даездзіцца) на чужой шыі (спіне). A таго наезьдзіўся ну чужой шыі, што ўсе глядзелі i цярьпелі. Наезьдзіцца ну чужой сьпіне, прідзіць уремя, пыжалеіць, ды нызад ня верніць. Ну чужой шыі даезьдзіцца нядоўга. Даезьдзіўся ну чужой сьпіне, сыгналі, цяперя ходзіць — i ў вочы людзям стыдна глянуць. Гл. Е х а ць на чуж о й шы i. Ездзіць на чужым (чужом) гарбу (карку). Жыць за кошт іншых. Езьдзіць ну чужым гарбу вам ні ўдасца, ні надзейціся. Hy чужым карку любюць езьдзіць, а свой пыцставіць — дык нісмашна. Hi прівучай езьдзіць ну чужом карку, ніхай вучуцца свой кусок хлеба дыбываць. Абмеж. Паездзіць на чужым (чужом) гарбу (карку). Чаго там гываріць, паезьдзілі ну чужом гарбу. Толька й глідзяць, каб ну чужым карку паезьдзіць. Законч. Ат'ездзіць на чужым (чужом) гарбу (карку). Ат'езьдзілі ну чужым гарбу — хваціць, самі пывазщя. Пырядышна ат'езьдзілі ну чужом гарбу. Думыіш, мала ат'езьдзілі ну чужом карку? — ета цяперя хрістовымі дзіцямі прікідыюцца. Працягл.-фінальн. Наездзіцца (даездзіцца) на чужым (чужом) гарбу (карку). Нечыга адгыварівыцца, наезьдзіўся ну чужом гарбу i маўчы. Наезьдзіліся ладна ну чужых каркых, былі сволычы, большыя некуды. Даезьдзіўся ну чужым гарбу, апусьціў крыльля, маўчьгць. А даезьдзіціся ну чужом карку, i ны вас прідзіць ікаянібудзь пірялома. Гл. Е х а ць на ч у ж ым гарбу. Еле-еле душа ў деле. Пра слабога, ледзъ жывога. Што тут спрашывыць: во жыву елі-елі душа ў целі. Якей жыціль зь Лявона, так, елі-елі душа ў целі. Елькіна ахрана, гумар. Пра нікудышную варту. Сыбралыся ўжо елькіна ахрана, тары ды бары. Во, елькіна ахрана ідзець. Сыбірай сваю елькіну ахрану. Ты ныкыравуліш, будзіць елькіна ахрана. О Паходжанне выразу наступнае. У дарэвалюцыйны час у Мсціславе жыла гандлярка Хася з мужам Елькам. У іх звычайна было дватры работнікі, якія працавалі па гаспадарцы i неслі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атездзіць, атезьдзілі, вўчуцца, гарбў, дўмыіш, жывў, лўччы, равўліш
0 👁
 ◀  / 289  ▶