ахоўную службу. У розны час працавалі розныя работнікі, але заўсёды падбіраліся такія, якія вызначаліся добрай сілай i стараннасцю, маглі б уціхамірыць п'яных гуляк. Пры ўзнікненні гэты выраз азначаў строгую вартуу але з цягам часу трансфармаваўся i набыў супрацьлеглае значэнне з экспрэсіўным адценнем жартоўнасці. Есць вачамі. Глядзець аддана. Сядзелі збоку ац стыла i пряма елі яго вычамі. Пыдзівісь-ка, аж ядуць вычамі Кузьмінка. Есць жыўём (жыўцом). Здзекавацца, бясконца папракаць i лаяць, даводзіць да адчаю. Ня буду ні судзіцца ні рядзіцца, нада атыйдіць пы-харошыму, i есьць жыўём ніхто нікога ня будзіць. Самі ж Люську жыўцом елі, a прішла ў хату спывідаць мяне. Зак. З'есць жыўём (жыўцом). Яны б яе жыўём зьелі, каб маглі. Зьелі жыўцом мыладуху, a дзеўка, дзеўка была: i пявуньня, i плясуньня, i ну гульню, i ны работу, i на ўсё. Множн. Паесць жыўём (жыўцом). Дужа гадкія людзі, гатовы ўсіх жыўём паесьць. Каб прімелі, жыўцом ба Трахімывых паелі i ні аблізнуліся б дайжа. Есць (кусаць)губы й зубы. Вельмі шкадаваць, nepaжываць. Ці яны ж думылі, што так палучыцца, яны ж абоя тады елі губы й зубы. Цяперя сколька хочыш губьг й зубы кусай, зразу нада було думыць, як жыць. Зак. Паесць (пакусаць, пераесць) губы й зубы. Вохкылі, ікыталі, губы й зубы паелі: нашто мы так дзелылі. Ты як апомнісься, губы й зубы пукусаіш c такімі рызгаворымі. Піряела губы й зубы: нашто мне так було гываріць, большы ён ня верніцца. Узмацн. Накусаць губы й зубы. Я ета знаю, што нукусалі губы й зубы, ды позна апомніліся. Есць поедам. Сварыцца бесперапынна i здзекліва. Сь первыга дня, як прішла, пычалі есьць поідым. Зак. З'есць поедам. Там ніхто ні ўжывець, ніхай зылытая будзіць — зьядуць поідым. Множн. Паесць поедам. Поідым ба паелі ўсіх чыста, каб толька самім рускушувацца. Есць чужэй (чужый) хлеб. Жыць за кошт іншых. Чаго я паеду, есьць чужэй хлеб я ні хачу, я йшчэ магу сыма якей кусок заробіць. Любіш ты есьць чужый хлеб, ну чужой шыі ехыць. Непаўн. Паесць чужэй (чужый) хлеб. Паеў чужэй хлеб i хваціць, на свой пыра садзіцца. Сколька паеў чужый хлеб, а ўжо глядзіць, каб ны яго i дальшы работылі
Дадатковыя словы
аблізнўліся, гўбы, гўбьг, дўмылі, дўмыць, зесць, зўбы, мыладўху, палўчыцца, пявўньня, пяных, сўньня, хачў
5 👁