І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Душа меры не знаець, цяп., пр. Пра непамернасць запатрабаванняу. А ў іх ува ўсіх душа меры ні знаіць. Во ў каго душа меры ні знала — ета ў Хутулёнка, сколька ён чаго грёб i ўсё сыт ня быў. Душа меру знаець, цяп., пр. Во ці знаіць у цябе душа меру, сколька сьпіць, сколька зьесьць. Ніхай ба твыя душа меру хуць трошку знала. Душа меру узнаець (пазнаець), рэдкаўж. Знаіш, калі душа меру узнаець? — як горя цяпніць. Ах, хырашо, каб яшчэ кружычку, душа меру пызнаець. Зак. Душа меру узнала (пазнала), пр., буд. Во калі душа меру узнала: як галодный пысядзеў. Сколька ён паньськыга грёб, лесу вазіў абозымі, i ці пызнала яго душа меру. Калі твыя душа меру узнаіць. Душа нараспашку. Пра чыстасардэчнасць, адкрытасцъ чалавека. Сілівон усігда душа иырыспашку, таіць нічога ні станіць. Сяньня ў Мікіты душа нырыспашку: БЬІПІў C кумым. Душа не прынімаець, цяп., пр. Пра нежаданне, агіду. Hi нада мяне зыстыўляць, у мяне душа нічагенічка ні прінімаіць. У Іпата ні прінімала душа мылыка, i ня еў ні разу. Душа прынімаець, цяп., пр. Столька й мыя душа прінімаіць, ні магу нічога ў рот укласьць. Зак. Душа не прыняла, np., буд. Уродзі i хацелыся бліноў, a ні пашлі, душа ні прініла. Раз душа ні прініла чаго, то ня еж. Душа прыняла, пр., буд. Худзь ба калі душа прініла што, каб пад'есьць уволю. А ты думыіш гуркі душа пріміць? Душа (серца) апала, пр., буд. Пра няздольнасць да дзеяння ад страху, стомы, слабасці. У мяне там на месьці душа апала, думыю, січас нешта случыцца. Ён лезіць, а ў мяне серца апала: што як сарьвецца. Ой, тут ураз душа ападзець, стрыхыта еткыя. Незак., рэдкауж. Душа (серца) ападаець, цяп., пр. Гляджу я ны цябе i душа апыдаіць: як ты на сьвеці думыіш жыць. Бувала, стану, задумыюся, серца апыдаіць, тады я ні к чаму ніспасобна. Мы чужэя, i то серца апыдала, гледзічы на іх, а вы ж свае, чаго ж вы ня туркніця хуць. Душа (серца) баліць (заходзіцца), цяп., пр., буд. Пра вялікія турботы, непакой. Душа балщь, што такоя дабро i гініць — i ў пакосых чарнеіць, i копы прымяклі. Душа заходзіцца, кылі ўвідзіш, як іна карствыіць. А чаго ўжо у цябе так душа заходзіцца? Цяперя у цябе серца захо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўмыю, дўмыіш, задўмыюся, крўжычку, кўмым, падесьць, тўркніця
1 👁
 ◀  / 289  ▶