І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
хлюст, i ў лапці ныабуваісься, i ў бацінкі, ці можа сам бысяком пыбягіш. Ты нупудбуваісься ў лапці, як Зыбрік Хрісьцінку. Ці чуў, як Лісейчык дыабуваў у лапці — у адной сарочкі прібег,— i табе ета самыя будзіць. Што, дупудбувалі ў лапці, самі ў дуруках асталіся? Кіріла дыабуваўся ў лапці, зьезьдзіў у Тытаршчыну, як дурак. Яны дупудбуваюцца у лапці, саміх хтонебудзь так падбуіць, што аглянуцца ня ўсьпеюць. Абы з рук [збыць]. 1. Абы-як, вельмі нядбайна. Усігда дзелыюць абы з рук, a тады хадзі ўсьлед ды пірядзелывый. Ві'дзіш, ускопына абы з рук збыць: айдзе пырянута, айдзе не. 2. Каб пазбавіцца (з він.). Яму абы з рук етыя клопыты с хатыю, большы б ён тут ні мінуты ні сядзеў. Мне абы з рук збыць Хадоскіныга мульчугана, а тады я вольныя птушка. Абы рад здаць. 1. Абы-як, вельмі нядбайна. I бадька з бухты бырахты, i сын абы ряд здаць. 2. Каб толькі лічылася. Ікая там дужа работа, схадзілі абы ряд здаць. Агулам базар, неадабр. Бяздумна, безразважна. Што ж ты зьбіраісься купляць агулым бызар еткыю пастройку-махіну, тут нада падумыць ды падумыць. Я ні браў ба агулым бызар столька гуркоў: звыляюцца, пыгніюць, а салщь ішчэ рана. Ад бальшога вума, асудж. Ад празмернай самаўпэўненасці ў сваей беспамылковасці. Ета ад бальшога вума ты пашоў рызгыняць вечыр,— ну й правільна, што вярёўкымі успакоілі. Ад бальшога вума ляпнула пры стырікоў, — усе на хохыт пыднялі. * Адбівацца ад двара (хаты). Рабіцца бадзяжным. Адну ноч німа, цірізь нядзелю яшчэ нейдзі начуіць, віджу, што ўжо стаў адбівацца ад двыра—я дзьвері ны зывал: ідзі, аткуль прішоў. Стала аўца ад двыра адбівацца, думыю, саўсім золудзіцца, дык я злавіў ды па горлу, во й крошка мяса ёсьць. Раз быран, то што ж ты хочыш, будзіць адбівацца ад двыра, нада було зьліхчаць вясною. Не, Шуляк ні такей, каб адбівацца ат хаты, ета Сідарёнык біс цыря ў гылаве: сяньня бярецца строіцца, а нызаўтріга прапіць усё можыць. Такей жа быў ладный кыцянок — кошычка серінькыя, а посьлі стала i стала адбівацца ат хаты, цяперя саўсім некуды сыйшла. Зак. Адбіцца ад двара (хаты). Во так во адбіўся ад двыра i ад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аглянўцца, агўлым, бўіць, відзіш, зблўдзіцца, начўіць, нўта, падўмыць, птўшка
7 👁
 ◀  / 289  ▶