чорныя, як у бані, у такой хаці ня то што жыць, а зы~ хадзіць туды стыдна. Настолька хата зырысла грязьзю, што хуць ломым калі ды кускамі вынасі, а дамыцца там ні дамыісься. Усеаг. Паабрастаць (пазарастаць, пааб* росць, пазаросць) граззю. Нада ж так пыбрыстаць грязьзю, што ні дамыцца ні за што на сьвеці. Тут ужо хуць i грязьзю пызырысталі, маўчыця, ні пікніця, бульбу ды дажджоў нада выхвыціць. Пыабрасьлі грязьзю, што хуць гыльніком шуруй. На месіц як паеду — пызырастуць грязьзю большы некуды: ніхто за імі ні глядзіць. Абрастаць (зарастаць) мохам, іран. Апускацца. Ciдзяць у сваёй халупіні, абрыстаюць мохым, вачэй на людзі ні пыказыюць. Віджу, што саўсім зырыстаюць мохым, дык дывай троху туркыць: прігледзьця сябе. Зак. Абросць (заросць) мохам. Аброс мохым ł вочы грязьзю зуплулі, ны каго ты, чылавек, паходж стаў, як табе ня стыдна так на людзі пыказывыцца. Саўсім зарос мохым, пряма ні мушчына, a чучыла нейкыя. Усеаг. Паабрастаць (пазарастаць, паабросць, пазаросць) мохам. Айт, што пра іх кызаць, пыбрысталі мохым, ходзюць атряхымі пасьледнімі. Пызырыстаюць мохым, што нада нядзелю прівадзіць сябе ў божыскій від. Ці ета ж так мыладым мушчыным пыабросьць мохым? Hi дагледзь іх, ні пріпуці, i будзіць i ні дагледжына, i ні пріпучына, мохым пыабрастуць. Абсалютный ноль (нуль).Нішто, поўная нікчэмнасць. Ніхай длі цябе Сідыр нешта нейкыя, а мне ён апсалютный ноль, i думыць я яго ні хачу. Длі нас твой Кузьма апсалютный нуль i большы нічога. Абуць (падбуць) у лапці, іран. Падмануць значка, выкарыстаўшы даверлівасць або недасведчанасць. У тоя скрысеньня лоўка Максіма абулі ў лапці: усучылі старый тулуп, a ўзялі за новый. Hi зырікайся, нойдуцца атлёты, так падбуюць у лапці — дзівіцца будзіш. Незак., рэдкаўж. Абуваць (падбуваць) у лапці. Ты думыў, увесь век i кажныга будзіш абуваць у лапці i ўсё табе схадзіць з рук будзіць? Мікіцёнык быў — тэй умеў пудбуваць у лапці, а ты не, ня тоя, ня сьпец яшчэ. Працягл.-фінальн, Наабуваць (нападбуваць, наабувацца, нападбувацца, даабуваць, дападбуваць, даабувацца, дападбувацца) у лапці. А ты ці многа ныабуваў у лапці Пісырівых? Ну ты, канешня, каго толька ні нупуДбуваў у лапці. Глядзі
Дадатковыя словы
бўдзіць, бўдзіш, дўмыць, падбўюць, пріпўчына, пыабрастўць, пызырастўць, тулўп, тўркыць, халўпіні, чўчыла, шурўй
10 👁