І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
шло, пр., буд. Тут дзела далёка зайшло, нада хырашэнька рызыбрацца, што к чаму. Чаго ў нас дзела далёка зайдзіць, мы шчынят умесьці ня ксьцілі. Дзела дзесятае. Нешта зусім не істотнае. Сыка твыя дзела дзісятыя, можыць i на борку пыліжаць, а бульбу нада хвытаць скарей, каб ды замырызка выхвыціць. Дзела йдзець, жарт., цяп., пр., буд.; адз., мн. Пра поспехі ў справах. Нам нечыга біспакоіцца, дзела йдзець. Дзела йдзець, кантора пішыць, касса дзеньгі выдаець. Пакуля мы тама былі, дзела йшло, а посьлі ні знаю, што пулучылыся. У нас дзялы йдуць, ня то што ў вас. Зак. Дзела пашло, пр., буд., адз., мн. Трошку пыттаўкнулі i дзела пашло, а так ба i стыяла на месьці. Ты як возьмісься, дык i дзела пойдзіць, ныладзіш. Раз дзялы пашлі, мне тут нечыга тарчэць. Дзела маленькае (чыё). Пра недатычнасць да справы. Наша дзела малінькыя, мы ў вашу жызінь умешывыцца ні станім. Есьлі маё дзела малінькыя, то астывайся етый квіл слухыць. А вот іх ба дзела саўсім малінькыя лезьць сюда. Дзела не жджэць, цяп., пр., буд. Пра неадкладнасць справы. Што ж вы тут селі тары ды бары, дзела ж ня жджэць. Мы сьпяшылі, дзела ні ждала. Дзела жджэць. Ці вас якоя дзела жджэць, што вы так ліціцё. Дужа там яго дзела жджэць, яму прішлі було б схадзіць сюды. Дзела не стаіць, цяп., пр., буд. Пра адсутнасць затрымак. Дзела ні стаіць, то й ладна. Мне ніважна, айдзе яны, абы дзела ні стыяла. Есьлі дзела ня будзіць стыяць, то йдзі. Зак. Дзела не станець. Ты сыбірайся, за мною дзела ні станіць, зымяту печ i гатова. Дзела няма. Пра абыякавасцъ, незацікаўленасць да асобы, справы. Мне да Толіка твайго ніякыга дзела німа, ці ён жэніцца, ці разводзіцца. Дзела пахнець красінам, цяп., пр., буд. Пра небяспечнасцъ справы, абставін. Мы відзім, што дзела пахніць красіным, дык шашкі ў мяшкі ды ходу. У іх с самыга нычала дзела пахла красшым. Зак. Дзела запахла красінам, пр., буд. Пынялі, што дзела зыпахла красшым, айдзе й п'янка выскычыла. Зыпахніць дзела красшым — бягі к нам, ні руссусолівый дужа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўльбу, зымятў, пыттаўкнўлі, пянка, слўхыць, чамў
3 👁
 ◀  / 289  ▶