І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Два сакала пара, неадабр. Пра аднолькавых. Ляксей з Навумым — два сыкыла пара: што ўбіў, то i ўехыў. Два сапагі пара, адм. Пра аднолькавых. Што бацька, то й сын — два сыпан пара. Во пыдыбраліся два сыпан пара, i шукай — етык ні сыбяреш. Двор з дваром. Вобак, na-суседству (жыць). Мы трщцыць гадоў прыжылі сь Кіреівымі двор з дваром, а худзь ба калі ваду зумуцілі адны друпм. Дзверы ў дзверы. Вельмі блізка насупраць (жыць). Мы жылі блізінька дзьвері ў дзьвері, во так во наша хата, а во так іхнія. Дзела выгарыла, пр., буд. Пра станоўчы выход. Лянька ты, як у Сумусёнка скора дзела выгыріла. Хадзіў, дыбіваўся, алі ж дзела ня выгыріла. Нічога ў іх дзела ня выгыріць, ня с тога боку яны зайшлі. Дзела гарыць, цяп., np., буд. Пра тэрміновасць справы. Дзела гаріць, а ты будзіш стыяць, дзікувацца — еткія аньціресы увідзіў. Каб любоя дзела, самыя ніатложныя гарела, ён ба стыяў i руссусолівыў i дайжа б ні вурухнуўся. У цябе будзідь дзела гарець, a ім i ні ў гылаве падумыць, каб узяцца ды паможч. Пачын. Дзела загарэлася, np., буд. Так ужо ў іх ні ш чога ні зь якыга мымінтальна дзела зыгарелыся. То будзіць сядзець сышчыпя рукі, то ўдруг дзела зыгаріцца — шурум-бурум пыдымаіць. Дзела гарыць у руках, цяп., пр., буд. Пра лоўкасць i працавітасць. Есьлі возьміцца, у яго дзела гаріць у руках, толька прітуркыць яго ні так лёхка. Што былі за плотнікі, што зы мысьціравэя, усякыя дзела гарела у іх руках. Есьлі Клімянкі узяліся, у іх дзела будзіць гарець у руках. Пачын. Дзела загарэлася ў руках, пр., буд. Як узяліся, у іх дзела пряма зыгарелыся ў руках, ня то што тэя гырадзкея шлэптухі. Калі пыд ахоту — дзела зыгаріцца у руках, а ні захочуць — будзіць ні гаріць ні тлеіць. Дзела далёка заходзіць, цяп., пр. Пра складанасць становішча. Відзім, што дзела далёка заходзіць, мы ногі ў рукі ды нызад, ходу аттуля. Луччы ні дывадзіць, каб дзела далёка зыхадзіла. Случалыся, дзела й далёка зыхадзіла, ну неік жа рызьбіраліся. Зак. Дзела далёка зай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аттўля, бўдзіць, вадў, лўччы, нўўся, падўмыць, прітўркыць, рўкі, шурўм-бурўм
1 👁
 ◀  / 289  ▶