І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Давадзіць да толку (ладу). 1. Рабіць зразумелым. Як жа ты дывядзеш яму да толку, кылі ён i слухыць цябе ня хочыць. Дывадзіла, дывадзіла ды ладу дый кінула: ні малінькій, сам думый. 2. Наладжваць. А во дываджу троху да толку, ато ж ніякыга пырядку ні було. Сядзіць вун у погрібі, нешта даводзіць там ды ладу. Зак. Давесць да толку (ладу). 1. Дайжа ня думый i ні бяріся, Марку ты да толку ні дывядзеш. Як пабыў у Piri, тама троху дывялі ды ладу, нямнога чылавекым стаў. 2. Ніяк ні сыбяруся двор да толку давесьць, столька там громызду. Зы пыўдня тут ды ладу ні дывядзеш, дні два прубузуісься. Працягл.-фінальн. Надавадзіць да толку (ладу). 1. Андрей як ныдаводзіць да толку, дык i з зылатою гылавою ні рызьбяресься. Толька запутылі, во як яны ныдывадзілі ды ладу. 2. Ясныя дзела, што Сьцёпка ныдывадзіла да толку — будзіш дзень кыпацца, каб што айдзе найціць. Ну што, ныдывадзіў ды ладу, ікая ні была кыляска, дык свыя, а цяперя ніякія. Даваць аддуху (прадуху). Вызваляць ад тлуму на кароткі час. Канешня, даець аддуху, тэй самый, што дасьць. Худзь ба ты дываў мне якую прадуху, дык жа ні даеш ніякія. Зак. Даць аддуху (прадуху). Дай ты аддуху, ні гані так, тут жа дыхыць нечым, дыханія ні хвытаіць. Худзь ба даў хто прадуху ат етыга лёну, праньнік ужо рукі атырваў. Даваць адхлын. Вызваляць ад тлуму на пэуны час. Ня жджы i ні надзейся, атхлыну дываць ён табе ня будзіць. Зак. Даць адхлын. Якей жа табе яшчэ атхлын даць, есьлі ты i так сьпіш цэлымі днямі. Ці дасі ты маёй душэ атхлын, ці не? Даваць ачко. Пераўзыходзіць ва ўсім. Усім даець ачко i ны рабоці, i ны вічарінкых. Зак. Даць ачко. Што, даў табе ачко на ксьціных? — i с касою дасьць, ён хлопіц вёрткій. Працягл.-фінальн. Надаваць ачко. Ныдаеш ты ачко, гірой такей, a ці туды ў цябе рукі служуць зы тапор узяцца. Даваць баню (лазню, узбучку, пытлю). Адчувальна ўздзейнічаць (лаяць, біць). Пупалі яго ўтрёх ны Атложжы i дывалі баню часы два. Ну што, кылі ты дывала баню, толку ж німа ніякыга. Лазьню мы яму даём, i стыДзілі, i прыбіралі,— сагнець гылаву i пашоў. Што ты дываў лазьню, нада ўчыць ня ремнім, а еловым. Чула, як 11. Г. Ф. Ю р ч а н к а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аддўху, бярўся, дываджў, дўмый, запўтылі, прадўху, прубузўісь, рўкі, слўжуць, слўхыць, чўла
1 👁
 ◀  / 289  ▶