І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
зы паўгода згалеіш і абасеіш. Скот імець нада, ды нада ж глянуць наперід, сена ў цябе саўсім жа скупа. Тут ні нада пріцсказывыць,— каб трошку зірнуў упярёд, пыняў ба, што так дзелыць ня стоіць. Ныпярёд зірні: зіма ны насу, с-паць сьнегу цігаць будзіш атаўку. Хведзька — разумный чылавек, ён табе зыгляніць уперід, што ты дайжа й ні падумыіш. Сьпірва зыгляніць ныпярёд, прікініць, a тады ўжо дзелыіць. Хто наперід зыглянець, ні прыйграіць. Шматкр. Паглядаць (паглядываць, заглядаць, заглядываць) упярод (уперад, напярод, наперад). А ты ня толька пры сянішнія думый, a i ўпярёд пыглідай. Ты ж ні гамзі ўсё зразу, троху i напярёд пыглідай. А я ўсігда наперід пыглідаю, іначы ні прыжывеш. Мне што, я ўжо старуха, а табе нада пыглядывыць упярёд. Трошку болыны пыглядывый уперід, цяперь ты сам хызяін. Я дык ба ны тваём месьці i ныпярёд пыглядывыў, адным днём ні прыжывеш. Сьціпан усігда зыглідаў упярёд. Мала ты зыглідаіш наперід. Зыглядывый упярёд, зыглядывый, табе йшчэ жыць ды жыць. Сьціпаніда біс пріпасу ні часу, іна ўсігда уперід зыглядывыіць. I ныпярёд зыглядывыла, i прышчыталыся, як ня думыўшы. Глядзець у рот, неадабр. Лісліва паддобрывацца. Тэй мыхалею вярзець, а яны пысядуць кружка i глідзяць у рот. Hi стыда, ні якой совісьці у чылавека, пріпрецца, сядзіць i глядзіць у рот, каб яго замецілі. Шматкр. Паглядаць (паглядываць) у рот. Дайжа збоку становіцца нялоўка, як яны пыглідаюць стыршыніхі ў рот. I ў рот пыглядывыць можыць, i с паўлітрым падлезьць умеіць. Гнацца за доўгім (длінным) рублём. Імкнуцца да лёгкага i вялікага заробку. Гырас усігда гнаўся за доўгім рублём. Я за длінным рублём ні ганюся i на пуп браць ні стану. Зак. Пагнацца за доўгім (длінным) рублём. Пагонісься за доўгім рублём i пыціряіш здароўя. За длінным рублём пыгнаўся, пыгнаўся, зьехыў некуды i скруціўся там. Гл. Г а н я ц ц а за д о ў г ім рублём. Гнаць у карак (шыю, тры шыі, каршэнь, сугон). Прыспешваць настойліва i груба. Дужа я цябе стану гнаць у карык. Што ты мяне гоніш у шыю, ці я твыя пыдданыя. А ні гані ў трі шыі, зьдзелыім, сколька пасьпеім. Будзіш так гнаць у каршэнь, дык заўтря саўсім ня выйдзім. Ніхто іх там дужа ні гнаў у сугон, сколька маглі, столька й дзелылі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўмый, дўмыўшы, зірнўў, насў, падўмыіш
1 👁
 ◀  / 289  ▶