І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Гнуцца (сагінацца, згінацца) у дугу (у крук, крукам, у тры пагібелі, у баранній рог). Працаваць да поўнай знямогі. Гнуўся ў дугу на чорта лысыга. Гніся i гніся ў крюк, i ласкывыга слова ні пачуіш. Сколька ж дзед гнуўся крюкым, каб дзісяціну тую купіць. Не, ня жджы, каб я ішчэ гнуўся ны цябе ў трі пагібілі. Якей толк, есьлі ён у быраньній рог гнуўся. Бутуіцца, піклуіцца, у дугу сыгінаіцца— усё зь яго мала. Tpi месіцы пругультайнічылі, а цяперя дывай хвытаць, аж у крюк сыгінаюцца. Ахота ж табе сыгінацца у быраньній рог, як сь цябе ні хваціць таго, што ёсьць. Усё зьгінаюцца у дугу, ніяк ні ныжадыюцца. Зьгінайся у крюк сколька хочыш, адна шана. Я б так ні зьгінаўся крюкым на чорта лысыга. Зьгінаўся ў трі пагібілі, а ймець жа за ета нічога ня ймеў. Хвыталі, сьпяшылі, зьгіналіся ў трі пагібілі — нацию, каму, ны цяперішнія руссуждзенія ні ўзяўся б. Гнуць (весць) лінію (чыю-н.). Настойліва адстойваць i ажыццяўляць меркаванні. Сярьгей настойлівый, яго ня дужа піряспоріш, усігда гнець сваю лінію. Што ні гаворюць, а ён гнець Антоныву лінію. Вун Хведзька — тэй усігда сваю лінію вёў. Хто паўлітра пыставіў, таго й лінію вядзець. Гнуць сваё. Настойліва дабівацца, адстойваць. Г'ні сваё i ні ацступай. Пычаў быў гнуць сваё, ну яго ніхто ні пыдзьдзіржаў. Гнуць спіну. 1. Працаваць да поўнай знямогі. Я б, кажыцца, так ня гнуў сьпіну, ці сь цябе чаго мала. 2. Прыніжацца, падлізвацца. Ня гні ты піряд ім сьпіну, ці ён табе пуспучуваіць. Узмацн. Пагнуць спіну. 1. Пагнулі мы сьпіну на чорта,— a nijo ты зьдзелыіш: ні паслухый — у Гірманію атправіць. 2. Любіць, каб піряд ім пагнулі сьпіну. Працягл.-фінальн. Нагнуць спіну. 1. Нагнулі сьпіну ну гультаёў тых. 2. Нагнулі сьпіну, ныпрасіліся i ныклянчыліся болыны некуды. Гнуць у дугу (у тры пагібелі, у баранній рог). Поўнасцю падпарадкоўваць, тыраніць. Я ні разу б i ні падумыла, што Сонька тыкая уредныя, іна ж гнець у дугу нявестку. Папервысьці яго там у трі пагібілі гнулі. Ліетрат гнець Сямёна у быраньній рог, а тэй усё маўчыць. Узмацн. Пагнуць у дугу (у тры пагібелі, у баранній рог). У дугу іх пагнуць ні ўдасца, яны жыва атпор дадуць. Думыў, пагнець у трі пагібілі, ажно не, ні на тых 10. Г. Ф. Ю р ч а н к а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бутўіцца, гнўўся, дугў, дўць, пагнўлі, пагнўць, падў, паслўхый, пачўіш, піклўіцца, сьпінў
2 👁
 ◀  / 289  ▶