І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
ў душу пыглядзець. Аднакр. Глянуць (зірнуць)' у душу. Вот ты гаворіш, іна тыкая, ды еткыя, a ці глянуў ты ў яе душу, што тама тваріцца. Перш чым так судзіць, нада зірнуць чылавеку ў душу. Глядзець у зубы, неадабр. Вазіцца, далікатнічаць. Я глядзець у зубы доўга ні стану, у мяне, брат, скора паслухыіш. Зак. Паглядзець у зубы. Не, большы табе Ў зубы ні пыглідзяць, хваціць прітвыряцца. Аднакр. Глянуць (зірнуць) у зубы. Што табе, у зубы ні глянулі, як ты хацеў? Думыў, у зубы яму зірнуць, цацу еткыму, ды не, ні на тых нырваўся. Глядзець у корань, гумар. Дабірацца да сутнасці. Ці помніш, як Арьхіп любіў крічаць: «Я ўсігда гляджу ў корінь!» Зак. Паглядзець у корань. Нада ня проста што пачуў, то й тріпануць, а нада пыглядзець у корінь. Аднакр. Глянуць (зірнуць) у корань. Падушкі i навылкі— ета так, чупуха, ты глянь у корінь. Як зірнуў у корінь, то й пыняў, чаго яны рызіваюцца ўсігда. Шматкр. Паглядаць (паглядываць) у корань. Ду*мый, пыглідай у корінь, скарей рызьбяресься. У корінь ён пыглядывыіць, ды ня відзіць нічога. Глядзець у кусты. Мець намер пакінуць, пазбаеіцца клопатаў. Выйдзім на луг, дык усе работыюць, а Ганьніна дычка ўсё глядзіць у кусты. У любым дзелі глядзіць у кусты. Шматкр. Паглядаць (паглядываць) у кусты. Хваціць пыглідаць у кусты, зы цябе ніхто другей ня зьдзелыіць. Гріша ні пірярьвецца нійдзе, любіць пыглядывыць у кусты. Глядзець упярод (уперад, напярод, наперад). Умець прадбачыць будучае. Вы ўсякым дзелі нада глядзець упярёд. Хто глядзіць уперід, тэй ні ў чом ні прыйграець. Ты ж ужо ні малінькыя, учыся глядзець ныпярёд. Есьлі б наперід глядзеў трошку, то ні пупаў ба у еткій прысак. Зак. Паглядзець упярод (уперад, напярод, наперад). Перш чым што дзелыць, Янка пыглядзіць упярёд. Ты ПЫГЛЯДЗІ ўперід, падумый, у цябе ж клыка сена німа. Пыдажджы, ён будзіць ныпярёд глядзець i нызад аглідацца — i біз мылыка астаніцца. Ага, Сенька пыглядзіць наперід,— во к заўтріму куска хлеба ня будзіць, i ён нi пызабоціцца. Аднакр. Глянуць (зірнуць, заглянуць) уперад (упярод, наперад, напярод). Ня ўмеіш ты глянуць упярёд, саўсім ня ўмеіш. Ты ж глянь уперід, ты ж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гляджў, душў, дў*мый, дўмыў, зірнўць, падўмый, падўшкі, паслўхыіш, тріпанўць
1 👁
 ◀  / 289  ▶