І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Вязаць (звязываць, путаць) па руках i нагах. Пазбаўляць магчымасці дзейнічаць na свайму гледжанню. Ты сваімі ныгаворымі толька вяжыш яго пу руках i ныгах. Мяне яны зьвязывыць пу руках i ныгах ня будуць, што нада, то й зьдзелыю. Путылі мяне пу руках i ныгах, пакуля ні рызьвізэўся зь імі. Зак. Звязаць (спутаць) па руках i нагах. Так зьвізалі яго пу руках i ныгах, што ня выйцідь куды, ні атлучыцца. Hi бярі i ні зьвязыйся, спутыюць пу руках i ныгах, што ня выкырыскыісься. Вязаць (звязываць) рукі [i ногі]. Пазбаўляць магчымасці дзейнічаць па свайму гледжанню. Вы ўсякім дзелі будуць палкі ў калёсы ставіць i рукі візаць. Зразу былі пычалі візаць рукі i ногі, крепка у клешчы ўзялі, нялёхка було вырвыцца. Мне ета бульба зьвязыіць рукі, ато я даўно кінуў ба ўсё, рінуў i паехыў. Тады мне рукі i ногі бярьвеньня зьвязывыла, а тут я кругом вольный. Зак. Звязаць рукі [i ногі]. I рукі зьвяжуць, ня ўвідзіш калі, i на рот замок павесюць. Зьвізала сабе рукі, сядзі ды нянчыся. Адну мелыч сунулі, другую скулінду далі, так i зьвізалі рукі й ногі. Узмацн. Павязаць (пазвязаць, пазвязываць) рукі [i ногі]. Ну што ж ты мне кініш мальцыў, іх жа 'сядзі ды глядзі, а мне i зы скатом, i ношычку травы прінесьць нада, яны толька пывяжуць рукі. Пызьвізалі рукі самі сабе, ім нізашто ні нада було улізаць у тую кымпанію. Пызьвізалі рукі i ногі тым разумнікым i твыряць, што самі знаюць. Яны такея, што каму хочыш пызьвязывыюць рукі. Цяперя ні ладна, што пызьвязывылі рукі i ногі, а чаго ж вы самі у пятлю лезьлі. Вязаць (звязываць) язык. Прымушацъ змоўкнуць. Hi вяжы яму язык, ніхай рысказыіць, як знаіць. Я знаю, што яму зьвязыіць язык: летышнія атаўка з Гарелыга аборка. Зак. Звязаць язык. Зьвяжы сваёй язык, ато йна дужа яго руспусьщла. Множн. Павязаць (пазвязаць, пазвязываць) языкі. Ніхто ніяк ні найдзіцца пывізаць ім ізыкі, каб пыцішэлі троху. Пызьвяжыця ізыкі: буўтаюцца, аж ду вушэй дыстаюць. Ды каб i пызьвязывыць ім ізыкі, хужы б ні було. Вязнуць у зубах. Вельмі дакучаць„ абрыдаць. Твае байкі вязнуць у зубах. Етый рызгавор кажный дзень у зубах вязьніць. Зак. Навязнуць у зубах. Усё ўремя адно й тоя, адно й тоя,— у зубах нывязла. Так нывязьлі мне ў зубах твае трілюды, луччы б іх век ня слухыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пўтылі, разўмнікым, скуліндў, спў, сўнулі
0 👁
 ◀  / 289  ▶