Выхадзіць у ціраж, жарт. Рабіцца непрыдатным na старасці. Дывыдзёнку пакуль рана выхадзіць у ціраж, красін вун, як брысь. Зак. Выйціць у ціраж. Нашто яму жонка, ён ужо выйшыў у ціраж. Множн. Павыхадзіць (павыйціць) у ціраж. Раз пывыхадзілі ў ціраж, ны вічарінкі вам дзелыць нечыга. Ну што, старая, скора павы йдз i м у ціраж? Выцягывацца ў нітку. Працавацъ да апошняга. А што толку, што мы выцягывыліся ў нітку, каму яно ўсё дысталыся? Зак. Выцягнуцца ў нітку. Хут ты выцігніся ў ні'тку, у нашыга брігадзіра ласкі ня выслужыш. Узмацн. Павыцягывацца (павыцягнуцца) ў нітку. Каб у нітку пывыцягывыліся, дык ні скажыць: сядзьця, аддыхніця,— такей нісызнацільный. Хуць вы ў нітку павыцігніціся, адна шана ў Мыкара. Працягл.-фінальн. Навыцягывацца (давыцягывацца) ў нітку. Ці помніця вы, сколька Кулажонык нывыцягывыўся ў нітку, усё хадеў за ўсіх рызбыгацець. Дывыцягывыюцца ў нітку, што пыстаюдца біз здароўя. Выцягываць (выпрастываць, працягываць) ногі, звыч, жарт. Паміраць. Ці ні сыбраўся ты ногі выцягывыдь? Не, мне ішчэ рана выпрастывыць ногі, нада ету араву пыдняць. Што ты прыдягывыць ногі, ён жаніцца ці ні зьбіраіцца. Зак. Выцягнуць (выпрастаць, працягнуць) ногі. Пы твайму кармленню i ногі к сьвятому вялікыдніку выцігніш. Ты зы работыю i ногі выпрыстыіш, аддыхш хуць адно скрысеньня. Палучыш так січас, што ногі прыдягніш. Множн. Павыцягываць (павыпрастываць) ногі. Скора пывыдягыім ногі, здароўя наша саўсім падбілыся. Што былі знакомыя, дык пывыпрастывылі ўжо ногі, а мыладзейшых я нікога ні знаю. , Вязаць (звязываць) крылле. Пазбаўляць ініцыятывы. Нашто вам візаць крыльля хлопдым, ніхай самі дзелыюць, у іх пулучаіцца. А я ні саветывыў ба зьвязывыць ім крыльля. Зак. Звязаць крылле. Зьвяжуць крыльля чылавеку на ўсю жызьню i дзелый што хочыш. Узмацн. Павязаць (пазвязаць, пазвязываць) крылле. Вы ж ета самі пывізалі ім крыльля, дяперь ні гыварщя i маўчыця, рот зымазыўшы. Што ж ба яны маглі зьдзелыць, есьлі крыльля пызьвізалі кругом. Ныпрасна пызьвязывыіця крыльля, самі будзіця абіджадца
Дадатковыя словы
бўдзіця, палўчыш
1 👁