Вялікая важнасць (бяда). Пра неістотнае. Вялікыя важнысьць мне твой сьвёкыр, мне зь ім шчынят ня ксьціць. Есьлі табе яны вялікыя важнысьць, то й цалуйся, а мне яны нішто. Вялікыя мне біда, што Саўчонык прібег, ніхай ці бегыіць кажный дзень, ці ні разу ні пыказыіцца. Вялікыя біда, есьлі сяньня вы ды ні пыскачыця. Вярнуць шыю, звыч. неадабр. Гінуць; калечыцца. Думыіш вярнуць сабе шыю, то атпрыўляйся, умешывыйся. Чаго ты шыю вярнуць туды палезіш? Зак. Звярнуць (скруціць) шыю. Агонь жа ў ім сядзіць, такей, каб i ні хацеў, дык зьверніць шыю. Бык зьніцяй прыг к яму, а тэй нызад i ў яму,— так i зьвярнуў шыю. Будзіць во так адурюваць i дыадурюваіцца: скруціць сабе шыю. Множн. Пазварачываць (пазвярнуць, паскручываць, паскруціць) шыі. Нійдзе ж ім угамону німа ніякінькыга, пызвырачывыюць сабе шыі. Hy, каб такея вырвысы ды ні пызьвярнулі шыі. Фулюганы былі ныстыяшчыя i во нейдзі паскручывылі сабе шыі. Паскруціця шыі — тады я ня буду з вамі вазіцца, лячыць вас. Вяроўка (палка) паходзіць, буд., рэдка np. Пра непазбежнасць пакарання. Ён січас дажджэцца, вярёўка абізацільна паходзіць. Есьлі палка пы табе ні пыхадзіла, то паходзіць як піць даць. Учора вярёўка пыхадзіла i сяньня тоя самыя жджэць абоіх. Палка пыхадзіла, дый ладна пыхадзіла пы рібрах. Вяроўка (палка) плачыць, цяп., np. Пра вартага cyровага пакарання. Пы тваім бусячугу даўно вярёўка плачыць, ды некыму яго атлупіць. Ой, плачыць палка пы табе, ой, плачыць, ну дыбяруся, дай толька ўремя. А H iхай пулучыў, па ім даўно вярёўка плакыла. Я ж гыварю, што палка плакыла нідырма. Вярцець (круціць) хвастом, неадабр. 1. Хітраваць. Што ўжо вярцець хвастом, гыварі, як було. Круціў ён, круціў хвастом, ну толька зыставілі ўсё рыскызаць. 2. Распуснічаць (npa жанчыну). Ікая e Адаркі жонка будзіць, кылі іна c кажным верціць хвастом. Hi ў хату чаго прідбаць, ні зьдзелыць чаго, верціць хвастом i ўсё. Абмеж. Павярцець (пакруціць) хвастом. 1. Зразу пывярцеў хвастом, а тады рыскызаў, як було. ён такей усігда: пакуль хвастом ні пакруціць, ня зьдзелыіць. 2. Пывярце
Дадатковыя словы
бусячўгу, вярнўць, дыбярўся, зьвярнўў, нўлі, пакрўціць, паскрўціця, скрўціць, скрўчывылі, цалўй, ямў
0 👁