Г. Ю.) жывуць i заўсёды дзейнічаюць законы нараджэння мовы» К У мове народа адлюстраваліся яго светапогляд, яго жыццё, гісторыя. Мова народа данесла ў сабе да нашых дзён праз напластаванні стагоддзяў весткі далёкага мінулага. Актыўна бытуе на Мсціслаўшчыне слова галдамачыць i досыць шматлікія ўтварэнні ад яго — прагалдамачыць, дагалдамачыцца, галдамачанне i інш. Словы гэтага кораня зацікавядь не толькі лінгвіста, але i гісторыка. У народзе заўсёды моцна жыў здаровы атэістычны дух, аб якім так трапна пісаў В. P. Бялінскі. Рускі народ, адзначаў вялікі крытык, глыбока атэістычны, у яго няма i следу рэлігійнасці. Гэта цалкам адносіцца i да беларускага народа. У многія словы, якія выражаюць царкоўна-рэлігійныя паняцці, народ уклаў зусім супрацьлеглы сэнс. Не страх перад папом, царквой i самім богам выразіў народ словамі благаславіць, маліцца, спавядацца, хрысціцца, a прамую непавагу, кашчунства ў адносінах да «ўсявышняга» i яго зямных інстытутаў. Гэтыя словы звязваюцца з грубасцю, з лаянкай, хоць, вядома, ужываюцца i ў іх прамым сэнсе. Гэта ў аблаянага, збэшчанага мужчыны спытаюцца з ipoніяй: Паспавядаўся, каб лягчэй касілася? ці: благаславіўся на ноч градушчую? A сварлівая жонка як устала, так i начала маліцца (чытаць мальбоны), што ў хаце не ўседзіш. Або: не памалёмшы, знаць, не прадыхне. А якая-небудзь не вельмі паважаная кабета 1 A. H: T о л c т о й. Полн. собр. соч., т. XIV, стар
7 👁