пераксціць мацярыком, што вушы вянуць. Пра царкоўны звон звычайна пачуеш грубае i зняважлівае — балабон, балабоніць, балабоненне. Словы, якія выражаюць царкоўна-рэлігійныя паняцці, часцей за ўсё ўжываюцца іменна ў супрацьлеглым значэнні. Іх хутчэй за ўсё пачуеш у дачыненні да тых людзей, да якіх адносяцца з пагардай, непавагай. Благаславіць, пераксціць можа не ўсімі паважаны ў вёсцы чалавек, a пляткарка, сварлівая кабеціна. Гэта частка лексікі дае цікавы матэрыял для лектараў, прапагандыстаў, агітатараў. У слоўніку адлюстраваны марфалагічныя i сінтаксічныя асаблівасці гаворак Мсціслаўшчыны, yce іх асноўныя фанетычныя асаблівасці, паказаны надзвычай развітая форма- i словаўтваральная сістэма i магчымасці. У шматлікіх прыкладах адлюстроўваюцца стылявыя асаблівасці гаворак — у пабудове сказаў, ва ўжыванні слоў, іх дапасаванні, кіраванні i г. д. У мове бесперапынна дзейнічаюць словатворчыя законы, надаючы ёй магутнасць, выразнасць, прыгажосць. Народна-дыялектная мова стварыла шматлікія трупы сінонімаў i дублетных слоў, якія выражаюць самыя найтанчэйшыя адценні паняццяў. Яны надаюць мове выключную эмацыянальна-вобразную афарбоўку. Жывёла, напрыклад, можа проста паб.егчы, але яна можа вухнуць, гдцнуць, джмухнуць, дзягнуць, дунуць, жахнуць, катануць, ламануць, ляснуць, матануць, махнуць, паляцёць, паімчацца, джмыхнуць, панёсца, пляхнуць, пусціцца, шарахнуць, шахнуць. Па спосабу апрацоўкі матэрыялу слоўнік з'яўляецца тлумачальна-сінанімічным. ТлумаЮ
Дадатковыя словы
вўхнуць, джмўх, дунўць, зяўляецца, катанўць, ламанўць, матанўць, махнўць
9 👁