чэнне дыялектных слоў даецца, як правіла, шляхам падбору сінонімаў у літаратурнай мове, i толькі асобныя словы тлумачацца апь сальна. Да апошніх адносяцца словы, якія ў літаратурнай мове не маюць сінонімаў ці граматычных форм. Калі з літаратурных слоў прыводзіцца некалькі, на першае месца ставіцца тое, якое найбольш дакладна перадае сэнс дыялектнага i з'яўляецца найбольш ужывальным. Пры гэтым блізкія па значэнню сінонімы раздзяляюцца коскай, a больш далёкія — кропкай з коскай. У некаторых выпадках, калі літаратурны заменнік не зусім поўна перадае сэнс дыялектнага слова, прыводзяцца (у дужках) дадатковыя тлумачэнні. Пры тлумачэнні дыялектных слоў-сінонімаў адсылкі даюцца на тое слова, якое ўжываецда больш шырока. У слоўнік у абсалютнай большасці ўключаны словы, якія не зарэгістраваны ў якасці літаратурнай нормы «Беларуска-рускім слоўнікам» 1962 г. Ca слоў, якія бытуюць на Мсцісдаўшчыне i зарэгістраваны ў БРС, у даны слоўнік увайшлі наступныя: асобныя, найбольш характэрныя словы з паметай абл., некалькі слоў з паметай разм., а таксама тыя, не ўсе значэнні якіх зарэгістраваны ў БРС. У апошнім выгіадку спачатку прыводзідца агульналітаратурнае значэнне, як правіла, без прыкладаў, a пасля — тыя значэнні, якія адсутнічаюць у БРС. Загалоўнае слова даецца ў літаратурным напісанні i ў залежнасці ад гэтага займае месца ў алфавітным парадку. А побач (у
Дадатковыя словы
зяўляецца
10 👁