дужках) прыводзіцца яго транскрыбіраваны запіс, апрача тых выпадкаў, калі вымаўленне i літаратурнае напісанне супадаюць. У загалоўных словах захавана адна асаблівасць вымаўлення — ŭ у канцы прыметнікаў i дзеепрыметнікаў. Ілюстрацыйны матэрыял пададзену транскрыбіраваным, набліжаным да гучання запісу. Транскрыпцыя прынята спрошчаная, блізкая да літаратурнага пісьма. Граматычныя паметы прыводзяцца наступныя: у назоўніках адзначаецца іх род, для астатніх часцін мовы ўказваецца іх назвя. Да дзеясловаў даюцца канчаткі 1-й i 2-й асобы адз. ліку або толькі 3-й асобы, калі дзеяслоў у 1-й i 2-й acoбе не ўжываецца. У тых выпадках, калі пры спражэнні змяняецца аснова, асабовыя формы прыводзяцца поўнасцю. Пры дзеясловах на -іва-, -ыва- апошні элемент асновы цяперашняга часу часам заключай у дужкі: -(вы)ю, -(вы)іш. Гэта азначае, што даны дзеяслоў пры спражэнні можа мець розныя формы: абныриулію i абныраўлівыю, атмуздыю j атмуздывыю. Закончанае i незакончанае трыванні дзеясловаў падаюцца асобнымі артыкуламі, паколькі ў некаторых выпадках іх значэнні не супадаюць, напрыклад атмуздаць i атмуздываць, i нават сустракаюцца дзеясловы, трыванне якіх мяняецца ў залежнасці ад значэння. На Мсціслаўшчыне шырока ўжываюцца дзеясловы тыпу гудзецца, гукнуцца, вугнявіцца, ашмуравацца i г. д., якія не маюць адпаведных сінонімаў у літаратурнай мове. Усе
Дадатковыя словы
абнырйўлію, атмўзды, атмўздывыю, атмўздыю
6 👁