Дыялектны слоўнік. З гаворак Мсціслаўшчыны (1966). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 228  ▶ 
йиы вызначаны як залежна-бессуб*ектный формы ад адпаведных асабовых дзеясловаў. Такія формы абазначаюць дзеянне, якое не можа здзейсніцца само па сабе, але суб'ект яго не падразумяваецца i не ўказваецца. Асаблівая ўвага звернута на пераноснае значэнне слоў (памета перан.), паколькі такое іх ужыванне для гаворак Мсціслаўшчыны надзвычай характэрнае. Калі слова мае некалькі значэнняў, яны падаюцца пад арабскімі лічбамі ў парадку частаты іх ужывання. Амонімы даюцца як загалоўныя словы. Прыводзяцца некаторыя найболын характэрныя формы слоў (памяншальныя, іншы раз павелічальныя). Асобна яны не выдзяляюцца, а даюцца ў адным артыкуле з загалоўным словам i ў транскрыбіраваным запісу. Пры неабходнасці даюцца стылёва-сэнсавыя паметы (спец., гумар., іран., асудж. i інш.), якія ўказваюць на асаблівасці ўжывання слоў. Г выбухное выдзяляецца графічна: Г, 2. Усе асноўныя фанетычныя, марфалагічныя i сінтаксічныя асаблівасці гаворак — у прыкладах. Умоўныя скарачэнні прыняты агульнаўжывальныя, таму асобна спіс іх не прыводзіцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ййы, субект
6 👁
 ◀  / 228  ▶