Старонка 79
◀ / 228 ▶
ДОБРА (добря) прысл. Так і трэба. Добря табе, ні нада было пыдлізаць. ДОР м. Гонты. Пад дорым пунька зьвікувала. ДОРГАЦЦА (доргыцца), -ы-іцца; незак. Торгацца, рвацца, вырывацца. Конь ня хочыць стыяць прівязыный, усё доргыіцца. ДОРГАЦЬ (доргыць), -ы-ю, -ы-іш; незак. 1. Нарываць. Паліц доргыіць другей дзень. 2. Торгаць, выцягваць, рваць, вырываць. Ня доргый ніткі, мытай паціху. Доргыў-доргыў кол, а ён ні зь места. 3. Крывіць, курчыць. Доргыла ўсяго ды саміנькыга раньня. 4. Рваць, ванітаваць. Што ня зьем — доргыіць, пышла к дакторкі — абрeмінна. ДОС выкл. Гл. до. Дос табе ўжо прістываць к дзіцёнку. ДОСТКА ж. Дошка. Купіў достык на мост і яшчэ асталося. ДРАВАТОННЕ (дрыватоньня) н. Гл. драватоннік. Тапор ляжыць ны дрыватонні. ДРАВАТОННІК (дрыватоньнік) м. Дрывотнік. Дрыватоньнік зугрузілі лам'ём, — калі яго цяперіцька прібяреш. ДРАВАТОНЬ (дрыватонь) і ДРАВАТОНЯ (дрыватоня) ж. Гл. драватоннік. Ідзі-ка ды прібяры трошку ны дрыватоні. ДРАЧА ж. Мёрзлая, не пакрытая снегам зямля; снег на дарозе, змёрзлы пасля адлігі. Пы драчы ўраз вобуў рассыпліцца. ДРАЧКА ж. Тарка. Узіла драчку — і бягі цяперь за ёю. ДРОЦЦЕ (дроцьця) н. Дрот, кавалкі дроту. Раськідыў дроцьця — сам прібірай.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 228 ▶