Старонка 80
◀ / 228 ▶
ДРЫЗНУЦЬ, -н-у, -н-іш; зак. Гл. дзярабнуць. Дрызнулі ладна, чуць пріцягнуліся. ДРЫН м. Палка, палена. Бацька за сыным гыняіцца з дрыным (прыгаворка). ДРЫНКАЦЦА (дрынкыцца), -ы-іцца; незак. Гл. дрынкаць 2, 3. Надзела спадніцу, што дрынкыіцца пы пітах. Куды я, туды і ён дрынкыіцца, ні ны шаг ні астаецца. ДРЫНКАЦЬ (дрынкыць), -ы-ю, -ы-іш; незак. 1. Брынкаць, брынчаць. Дрынкыіць як ні сваімі рукамі. Нехта нечым дрынкыў зы ўсадзьбымі. 2. перан. Біцца па нагах (пра доўгае адзенне). Як жа ты ходзіш, што дрынкыіць пы пятых. 3. перан. неадабр. Ісці ўслед, валачыся. Дрынкылі як посьлі касы. 4. перан. неадабр. Швэндацца, бадзяцца. Чаго ты дрынкыіш бязь дзела? ДРЫНКНУЦЬ, -н-у, -н-іш; зак. Брынкнуць, забрынчаць. Нехта дрынкнуў ны былылайкі і пірістаў. ДРЫНЧЭЦЦА, -ч-ыцца; незак. асудж. Зал.-бессуб'ект. ад дрынчэць 3. Ей і дзень дрынчыцца, і ноч спакою ні буваіць. ДРЫНЧЭЦЬ, -ч-у, -ч-ыш; незак. 1. Гл. дрынкаць 1, 2. 2. перан. Бегчы. Ні ўспакоіціся — будзіця дрынчэць с саломы аж дзівіцца. 3. перан. асудж. Балбатаць, лапатаць; шумець, бушаваць. Ці ні пыра табе пірістаць дрынчэць. Ні дрынчы, дай спакою ны мінутку. ДУКАВАННЕ (дукуваньня) н. Вучоба; пераконванне. І чаго йта, маліц, ды цябе ні даходзіць ніякыя дукуваньня? ДУКАВАЦЬ (дукуваць), дукую, дукуіш; незак. Настаўляць на розум, навучаць; настойліва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 228 ▶