ДЗЯЖЫЦЬ, -ж-у, -ж-ыш; незак. Бегчы. Куды ты так дзяжыш?
ДЗЯРАБНУЦЬ (дзірябнуць), -н-у, -н-іш; зак. гумар. Выпіць, напіцца. Дзірябнулі ладна ў гысьцях. Дзірябнуў стыканчык сьпірту.
ДЗЯРНО н. Дзірван, дзёран. Выклыў дарожку дзярном.
ДЗЯЎБАННЕ (дзіўбаньня і дзюўбаньня) н. 1. Дзяўбанне (пра птушак). Кыш, зь дзіўбаньнім. 2. іран. Няўмелая работа (кляпанне касы, прабіванне дзірак). Сваім дзіўбаньнім адно лыпатухі нагоніш.
ДЗЯЎБАЦЬ (дзіўбаць і дзюўбаць), -б-ў і -а-ю, -б-ёш і -а-іш; незак. 1. Дзяўбці. Ціпляткі вылізьлі зь ійца — і ўжо дзіўбаюць. 2. перан. гумар. Піць, выпіваць; есці. Дзіўбалі, відзіў, гарэлку зы ларьком. Усёліся кругом міскі і дзяўбуць. 3. іран. Рабіць няўмела (прабіваць дзіркі, кляпаць касу). Дзяўбець касу ды пацёмкыў. Харошым долытым і дзіўбаць скора. Дзіўбаю дзірькі пы адной, будзіць лесьвіца.
ДЗЯЧАННЕ (дзячыньня) н. Балбатанне, плявузганне (з мэтай упэўніць, пераканаць). А йдзі ты зь дзячыньнім сваім, ці цяпёріцька ўрэмя слухыць.
ДЗЯЧЫЦЬ, -ч-у, -ч-ыш; незак. Балбатаць, плявузгаць; многа гаварыць (з мэтай упэўніць, пераканаць). Дзячыць і дзячыць адно й тоя, аж слухыць ныдаела.
ДНО н. 1. Дно. 2. спец. Круглая накрыўка для драўлянага посуду (бочкі і інш.). Накрыла гуркі дном і прілажыла зьвёрьху камнім.
ДО выкл. Хопіць, досыць, даволі. До ўжо вылёжывыцца.
75 👁