Старонка 77
◀ / 228 ▶
ДЗОГАННЕ (дзогыньня) н. неадабр. Гойсанне, гарцаванне; свавольства, дурыкі. С самінькыга раньня пычынаіцца тваё дзогыньня. ДЗОГАЦЦА (дзогыцца), -ы-юся, -ы-ісься; незак. неадабр. Гл. дзогаць. Чаго вы дзогыіціся, аж сьцены хыдаром ходзюць. ДЗОГАЦЬ (дзогыць), -ы-ю, -ы-іш; незак. неадабр. Гойсаць, гарцаваць, насіцца; сваволіць, дурэць. Дзогылі пы крываці, стулувалі усю чыста. ДЗОГНУЦЦА, -н-уся, -н-ісься; зак. неадабр. Упасці, зваліцца дурэючы, сваволячы. Бегыў па крышы, пакуль дзогнуўся ны зямлю. ДЗОГНУЦЬ, -н-у, -н-іш; зак. 1. Прыгнуць, упасці, зваліцца гойсаючы, дурэючы, сваволячы. 2. Пабегчы (звычайна пра жывёлу). Дзогнула пы пасевых і прулумала усьцяж сьлед. ДЗУГАЦЦА (дзугыцца), -ы-юся, -ы-ісься; незак. Гл. дзогаць. Ня дзугыйся па сену, яго ж скаціна тады ў рот ня возьміць. ДЗУГАЦЬ (дзугыць), -ы-ю, -ы-іш; незак. Гл. дзогаць. ДЗУНУЦЦА, -н-уся, -н-ісься; зак. Ударыцца. Аб нейкую прытырчаку дзунуўся гылавою. ДЗУНУЦЬ, -н-у, -н-іш; зак. Ударыць. Ня лезь — дзуну, што зубы пыдбярэш. ДЗЯВУЛЯ ж. асудж. Дзяўчына. Тыкая дзявуля, а ня ўмеіць есьць зваріць. Павеліч. дзявулішча. ДЗЯЖЫЦЦА, -ж-ыцца; незак. Зал.-бессуб'ект. ад дзяжыць. Чаго табе дзяжыцца так, ці ні пяты сьвірьбяць?
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 228 ▶