ДЖМЫХНУЦЬ, -н-іць; зак. 1. Чмыхнуць. Пыднісла цёлычкі поіла, — айдзё ты вiдзіў, каб піць: только джмыхнула. 2. перан. Гл. джмухнуць 1. Я віла, віла, а йна вырвылыся і джмыхнула ў клёвір.
ДЖОГІЙ прым. Бадзёры; бойкі. Джогія хлопцы, нёчыга скызаць.
ДЖЫГНУЦЦА, -н-уся і -н-уся, -н-ісься і -н-ёсься; зак. Абпячыся крапівой. Лёг ны траву, а там крапіва; джыгнуўся — плячо як агнём гаріць.
ДЖЫГНУЦЬ, -н-у і -н-у, -н-іш і -н-ёш; зак. 1. Джгануць (пра насякомых, крапіву). Джыгну — і саўёсься. 2. перан. Папарыць.
ДЗЕЙКА ж. Пагалоска, чутка, гаворка. Пачуў дзёйку, а ці праўда—ні знаю.
ДЗЕЙКАННЕ (дзёйкыньня) н. Гл. дзёйка. Прайшло дзёйкыньня пы дзярэўні, што ён жаніцца хочыць.
ДЗЕЙКАЦЦА (дзёйкыцца), -ы-іцца; незак. Зал.-бессуб'ект. ад дзёйкаць. Дзёйкыіцца між людзёй усякыя.
ДЗЕЙКАЦЬ (дзёйкыць), -ы-ю, -ы-іш; незак. Гаварыць, казаць, пускаць чуткі. Ні ўсяму верь, што дзёйкыюць.
ДЗЕРВЯНЕЦЬ (дзірьвянёць), -ё-ю, -ё-іш; незак. 1. Дрантвець, нямець. Ногі пычалі дзірьвянёць ат холыду. 2. перан. груб. Паміраць.
ДЗЁНЦА н. Невялікая драўляная накрыўка для пасуды. Накрыла латку дзёнцым і камнім пріклала зьвёрьху.
79 👁