Старонка 71
◀ / 228 ▶
ГУДЗЕЦЦА, -дз-іцца і -дз-ецца; незак. Зал.-бессуб'ект. ад гудзець 2. Ач чаго табе гудзелыся — ат пугі ці ат ремня. ГУДЗЕЦЬ, -д-у, -дз-іш і -дз-еш; незак. 1. Гусці. 2. перан. часта іран. Раўці, плакаць. Пірістань гудзець. ГУЖОВЫЙ прым. Гужавы (пра хамут для ворыва, баранавання, у прыпрэжку). Купілі гужовых хумутоў на ўсю брігаду. ГУКАМ (гукым) прысл. Шмат, мноства. Ны бызарі усяго гукым, толька бярі ды каб грошы. ГУКАННЕ (гуканьня) н. Кліканне; запрашэнне. Ня слухыіць ён твайго гуканьня. Каб біз гуканьня іціць — ета ж нада вочы ў сыбакі пазычыць. ГУКАНЫЙ дзеепрым. Кліканы; запрашаны, запрошаны. К усім хадзілі, толька Мархва яшчэ ні гукана. ГУКАЦЦА, -а-іцца; незак. Зал.-бессуб'ект. ад гукаць. Бягі зы свацьцію, іна ж ні гукалыся яшчэ. ГУКАЦЬ, -а-ю, -а-іш; незак. Клікаць; запрашаць. Я гукаў, а ты ня чуў, — заснуў, ці што. Гукай усіх, будзім за стол садзіцца. ГУКНУЦЦА, -н-ецца; зак. Зал.-бессуб'ект. ад гукнуць. Пятрок блізка, гукнецца пазьней. ГУКНУЦЬ, -н-у, -н-еш; зак. Паклікаць; запрасіць. Гукні, ніхай ідзець есьць. Спруўлялі вечыр і гукнулі усіх сусэдзіў. ГУЛЕЦ м. іран. Гуляка. Гульцы — яшчэ ат зямлі ні атрасьлі, а ўжо ны вічарінкі бегыцьім.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 228 ▶