Старонка 70
◀ / 228 ▶
ГРЫМЕННЕ (гріменьня) н. Гл. грымота. Уніміся з гріменьнім: людзі сьмяюцца. ГРЫМЕЦЦА (грімецца), -м-іцца; незак. Зал.-бессуб'ект. ад грымець 2. Гріміцца табе і днём, і ўвечырі спакою німа. ГРЫМЕЦЬ (грімець), -м-іць; незак. 1. Грымець. Гром гріміць. 2. перан. Бурчаць, лаяцца. Як сьпіць, тады ні гріміць. 3. перан. іран. Ехаць, з'яўляцца. Трі дні прашло — гріміць ш чумуданымі: схадзіла замуж. Сыбралі, выпрывілі, як у людзей, паехыў, — што ж ты думыіш, прыскачыла нядзеля — гріміць нызад: нырaботыў і зыработыў. ГРЫМІЛА (гріміла) м. Буркун. З грімілыю жыць — нервы натрэпліш. ГРЫМОТА (грімота) ж. часцей мн.: грімоты. Бурчанне, лаянка. Ці уймесься ты з грімотымі? Пычылася грімота. ГРЭСЦА (гресца), грябецца; незак. Зал.-бессуб'ект. ад грэсць. Што, ні грябецца посьлі гулянкі? ГРЭСЦЬ (гресьць), грябу, грябеш; незак. 1. Грэбці; веславаць. Гряблі ў лугу трі дні. 2. перан. асудж. Браць з прагнасцю, нажывацца. Грёб ба і грёб, ніяк ні ныгрябецца. ГУБКА ж. Мера (7 сажняў) вытканага палатна. Усяго пяць губык селіта снувала. Памянш. губычка. Айт, якоя там пылатно — дзьве губычкі. ГУДЗЕННЕ (гудзеньня) н. 1. Гудзенне. 2. перан. Роў, плач. Справіў гудзеньня на ўсю вуліцу.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 228 ▶