ГРОМАЗД (громызд) м. Нагрувашчванне, хлам. Зыгырадзілі громыздым усю клець.
ГРУБАЯ (грубыя) і ГРУБАЯ прым. Цяжарная. Зы чатырі гады трэцьцій раз грубыю ходзіць.
ГРУБЫЙ прым. 1. Тоўсты. Грубыя бірьвяно. 2. перан. Тоўсты, сыты (пра чалавека). Пріехыў сусед — тоўстый, грубый, аткуль што ўзялося,—быў жа як шкет.
ГРУЗДЗІЛА (грузьдзіла) н. Цуглі. Прішыў к аброці новыя грузьдзіла.
ГРЫБ (гріб) м. 1. Грыб. 2. звычайна мн. перан. груб.: грібы. Губы. Чаго гріб ацставіў? Грібы надуў.
ГРЫБАЗДЗІЛА (грібазьдзіла) м. і ж. зневаж. Губашлёп; губаты. Ну да, нягож, ні хвытала мне зы такога грібазьдзілу іціць.
ГРЫБАНУЦЬ (грібануць), -н-у, -н-еш; зак. 1. Падгрэсці, сагрэбці, падсунуць; падгарнуць. Грібанём хырашэнька — і к поўдню свабодны. Грібані бобу ў кашолычку. Грібані салому пыд стряху. 2. Многа сабраць, узяць (бо многа было). Грібанулі людзі селіта і грібоў, і арехыў. 3. перан. асудж. Адхапіць, хапануць. У родныга брата грібануў і адзежу, і хлеб, — во ўжо ні совісьці, нічога ў чылавека.
ГРЫБАТЫЙ (грібатый) прым. груб. Губаты. Ні судзіця мяне, дзеўкі, што грібатыга люблю.
ГРЫМ (грім) выклічнікава-дзеяслоўная форма. Абазначае нечаканасць дзеяння. Толька сыбралыся ў хрып'я зьбегыць, а тут госьці грім у хату.
76 👁