Старонка 72
◀ / 228 ▶
ГУЛЬНІВЫЙ асудж. Гл. гулец. Тым гульнівым усю ноч ні да сну. ГУЛЯВЭЙ і ГУЛЯВЫЙ прым. 1. Свабодны ад работы (звычайна пра каня); не заняты (пра рэчы). Дождж — дык пасьці ўсе коні гулявэя. Вун гулявыя плугі, бярі любэй. 2. перан. Дармовы. Што ты, гулявога хлеба зыхацеў? Нічога табе — пулучаць гулявэя грошы. ГУМНІШЧА н. 1. Месца, дзе стаяла гумно. Ну гумнішчы пысадзілі капусту. 2. Павеліч. ад гумно. Во було гумнішча! ГУНІННЕ (гуніньня) н. Знеслаўленне, ганьбаванне. Ат твайго гуніньня нікому ні жарка, ні халодна. ГУНІЦЦА, -н-іцца; незак. Зал.-бессуб'ект. ад гуніць. Ніхай ён сам ны сябе пыглядзіць, калі ў яго усі гунюцца. ГУНІЦЬ, -н-ю, -н-іш; незак. Знеслаўляць, ганьбаваць. Нашу работу ніхто ні станіць гуніць. На тоя й сьвякрова, каб гуніць нявестку. ГУРКОЎНІК м. Агурочнік. Летыся гуркоўнік рана пасох. ГУСЦА, гудзецца і гудзіцца; незак. Зал.-бессуб'ект. ад гусць 2. Учора табе дужа гулося. ГУСЦЬ (гусьць), гуду, гудзеш і гудзіш; незак. 1. Гусці. 2. перан. часта іран. Раўці, плакаць. Сколька табе гадоў, што ты гудзеш як мáлінькій? ГУТАРЭЛІ (гутарелі) толькі мн. Гушкалка. Павесіў гутарелі і цэлый дзень ні злазіць. ГУТАШАННЕ (гуташыньня) н. Гушканне. Адно гуташыньня на ўме, большы нічога.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 228 ▶