двух апошніх дзесяцігоддзяў збіраўся матэрыял дыялектнага слоўніка, што прапануецца ўвазе чытачоў. У слоўніку растлумачана значэнне 2170 слоў, не ўключаючы варыянтаў i форм. Але гэта невялікая частка з усяго caбранага i запісанага лексічнага матэрыялу. Калі меркаваць па такіх лічбах, можа паказацца, што ў ваколіцах Мсціслаўля гавораць на нейкай іншай мове, якая карэнным чынам адрозніваецца ад мовы беларускай, i таму зразумець жыхара Меціслаўшчыны цяжка ці проста немагчыма. У сапраўднасці ж гэта не так. На Мсціслаўшчыне гавораць на такой жа беларускай мове, як, скажам, у цэнтральнай частцы Беларусі, ці яе заходніх абласцях. Случакі i віцябляне, гамяльчане i кобрынцы без аніякіх цяжкасцей зразумеюць меціслаўцаў, як i наадварот: жыхары Мсціслаўшчыны вельмі добра зразумеюць тых жа случакоў або гродзенцаў ці палачан. Аенову мСціслаўскіх гаворак складае.агульнабеларуская лексіка з яе граматычнымі формамі. Безумоўна, значная трупа слоў уласціва толькі даным гаворкам, i далёка не ўсе словы, што бытуюць у дыялектнай мове, могуць прэтэндаваць на месца ў мове літаратурнай. Але i гэты я словы не адасабляюць гаворку ад мо- * i сустракаем напісанне (рускае). Вехра: Живописная Россия, т. III. СПб—М., 1882, стар. 419; Энциклопедический словарь, 39, т. XX. Издатели Ф. А. Брокгауз, И. А. Ефрон. СПб, 1897, стар. 102. Тое ж сустракаем i ў савецкі час: Энциклопедический словарь. Изд. Русского библиографического института «Гранат», т. 29. М, стар
7 👁