ў пакаленне перадавалася роднае слова, несучы захапленне i радасць, трывогу i хваляванне, смутак, спагаду i боль, а калі трэба — асуджэнне, пагарду i пякучую нянавісць, — перадавалася, каб, нарэшце, у здзіўляючым бляску вымоўнасці i чысціні набыць непаўторную дакладнасць i глыбіню эстэтычнага ўздзеяння. «Найвялікшае багацце народа — яго мова! — пісаў М. А. Шолахаў. — Тысячагоддзямі прымнажаюцца i вечна жывуць у словах незлічоныя скарбы чалавечай думкі i вопыту» К Безумоўна, народ у душы паэт, i імкненне да прыгожага, узвышанага дазволіла яму знайсці найбольш дакладныя азначэнні ў самым шырокім сэнсе гэтага слова, таму выкарыстанне лексічнага багацця народных гаворак у далейшым развіцці i ўдасканаленні беларускай агульнанацыянальнай мовы мае першаступеннае значэнне. У беларускай мове многа паасобных гаворак, якія ў большай або меншай ступені адрозніваюцца адна ад другой. Трохкутнік, які ўтвораны пры ўпадзенні p. Вяхры 1 2 ў Сож, ва ўсходняй частцы Мсціслаўшчыны (Магілёўская вобл.), займае тэрыторыя Чырвонагорскага сельсавета. Тут, у вёсках гэтага сельсавета, на працягу амаль 1 М и х а ил Ш о л о х о в. Собр. соч. в восьми томах, т. 8. М.,' 1962, стар. 476. 2 У наш час у геаграфічных картах, у некаторых матэрыялах па гідраніміцы пад уплывам дысіміляцыйнага акання мясцовых гаворак укаранілася напісанне слова Віхра. Гэта няправільна. Там жа гавораць: ля Вяхры, у Вяхру, за Вяхрой, на Вяхрэ (у вымаўленні ны Вяхре). Дарэчы, у ранейшых пісьмовых матэрыялах
7 👁