Дыялектны слоўнік. З гаворак Мсціслаўшчыны (1966). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 228  ▶ 
УСТУП Невычэрпнае багацце народных гаворак — гэта ўдзячная крыніца папаўнення i абагачэння слоўнікавага складу літаратурнай мовы. Дыялектная лексіка з яе трапнасцю, дакладнасцю, гібкасцю, выразнасцю пераносных значэнняў — каштоўнейшы скарб нацыянальнай мовы. Іменна таму Я. Колас заклікаў уважліва вывучаць жывую мову народа. Звяртаючыся да пісьменнікаў, ён адзначаў: «Мы маем вялікі моўны запас, які незаслужана забыты намі, літаратарамі, i з поспехам ужываецца ў народзе. Значыць, перад увядзеннем кожнага новага слова, — раіў пісьменнік, — трэба добра абшарыць кішэні свае памяді, перагледзець слоўнікавыя i фальклорныя крыніцы, прыслухацца да жывой гаворкі — a можа i знойдзецца якраз тое, што неабходна, што ўжо ўжывалася i чамусьці забыта ці ўжываецца i невядома нам» l. Мова народа доўгі час шліфавалася, адточвалася, выпрацоўваючы найбольш яркія i адначасова „ канкрэтныя формы. 3 пакалення 1 Я к у б К о л а с. Збор твораў у дванаццаці тамах, т. XI. Мінск, 1964, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 228  ▶