ГЛАМАЗДАЦЦА (глымыздацца), -а-іцца; незак. Зал.-бессуб'ект. ад гламаздаць. Карзіна троху глымыздаіцца.
ГЛАМАЗДАЦЬ (глымыздаць), -а-ю, -а-іш; незак. Няўмела рабіць (плесці, шыць). Глымыздаю карзінку, можа, што й выйдзіць.
ГЛЁК м. Падобны да гаршка гліняны збан з вузкім горлам. Глёк на што ўжо харош — дык ета у жніво і казьбу: ныбярэш вады і спакоін.
ГЛІНІШЧА н. 1. Месца, дзе капаюць гліну. 2. Гліністы ўчастак поля. На глінішчы ці сей ці ня сей — нічога ні расьцець.
ГЛОМАЗД (гломызд) м. Гл. громазд. Нываліна гломызду ны дварэ — ні прайціць.
ГЛУБАЧЭЙ прысл. Глыбей. Пыткыпай глубачэй трошку дый зыкыпаім стоўб да беда.
ГЛУБАЧЭЙШЫЙ прым. Глыбейшы. Мой погріб многа глубачэйшый, чым твой, а выда ні разу ні патходзіць.
ГЛУБАЧЭННЫЙ прым. Вельмі глыбокі. У горыдзі калодзіжы глубачэнныя-глубачэнныя!
ГЛУБАЧЭЦЬ, -э-іць; незак. Рабіцца глыбей, глыбець. Возіра глубачэіць к левыму боку.
ГЛУМАК м. Абмежаваны чалавек. Відзіў я яе жыніха: глумак глумаком.
ГЛУТЫРА (глутыря) ж. Глыба, вялікі кавалак чаго-н. Глутыря леду. Глутыря сала. Павеліч. глутырішча. Атваліў глутырішчу хлеба ны чыцьвярых і зьеў зы раз. Памянш. глутырька. Пабіў лед ны нібальшыя глутырькі — скарэй рыстаніць.
ГЛЫБІ прысл. Глыбей. Сьмела кыпай глыбі, тут выда ў погріб ні падойдзіць.
80 👁