Старонка 65
◀ / 228 ▶
ГІБАЦЬ (гібыць), -ы-ю, -ы-іш; незак. Прагінаць, хістаць. Ня гібый жардзіну — можыць злумацца. Гібыў і дагібыўся — рябінкі німа. ГІМОРНІЧАЦЬ (гіморнічыць), -ч-у і -ы-ю, -ч-ыш і -ы-іш; незак. Капрызнічаць; не слухацца. Ні гіморнічый, а йдзі ды рыскалі палена. ГІМОРЫ (гіморы) толькі мн. Капрыз; непаслушэнства. Як вазьму мыхрач, дык мігым айдзе гіморы дзенуцца. ГЛАДЖАННЕ (гладжыньня) н. 1. Гладжанне, прасаванне. 2. перан. Кармленне (на сала). Посьлі гладжыньня кыбанчык ны кыбанчыка паходж стаў. ГЛАДЖАНЫЙ (гладжыный) дзеепрым. 1. Гладжаны, прасаваны. 2. перан. Кормны (пра вепрука). Твой ужо ладна гладжын, а я свайго толька пычынаю гладзіць. ГЛАДЗЕННЕ (гладзеньня) н. Тлусценне (пра жывёлу). Пакуль у волю мукі ні дасі, гладзеньня ня жджы. ГЛАДЗЕЦЬ, -е-іць; незак. 1. Гладзець, рабіцца гладкім. Нябось, ат рубанка гладзеіць брусок. 2. перан. Тлусцець. Сьвіньню калі корміш, тады й гладзеіць. ГЛАДЗІЦЬ, -дж-у, -дз-іш; незак. 1. Гладзіць, прасаваць. 2. перан. Падкормліваць; карміць (на сала), Кыбанчыка гладзілі, ды нада було яшчэ трошку пыдзіржаць. ГЛАМАЗДА (глымызда) м. і ж. Няўмека. Чаго ты ўрадзіўся еткім глымаздою? ГЛАМАЗДАННЕ (глымызданьня) н. Няўмелая работа (пляценне, шыццё). Твайго глымызданьня і ў рукі браць ня хочыцца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 228 ▶