пець песні. Нап'юцца й гырлаюць, — спакою німа.
ГАРМОНЬ і ГАРМОНЯ ж. Гармонік. Пылажыла, пылажыла ны гармонь букет цьвятоў.
ГАРНІЗАВАЦЬ (гырнізуваць), гырнізую, гырнізуіш; зак. Згуртаваць, арганізаваць; аб'яднаць; стварыць. Як січас помню, калхоз мы гырнізувалі ў тріццатым гаду.
ГАРНІЗАЦЫЯ (гырнізацыя) ж. Згуртаванасць, арганізаванасць. У нас была харошыя гырнізацыя, зразу ў калхоз зыпісаліся.
ГАРНІЗОВАНЫЙ (гырнізовыный) і ГАРНІЗАВАНЫЙ (гырнізуваный) прым. 1. Згуртаваны, арганізаваны. У Шумянічых гырнізовыный народ. 2. Кампанейскі. Ён гырнізовыный хлопіц.
ГАРОХАЎЕ (гарохыўя) н. Сцеблі гароху. Кінуў гарохыўя ў пуню ны пацьсьцілку.
ГАРОХВІННЕ (гарохвіньня) н. Гл. гарохаўе. Напутылыся, нукруцілыся гарохвіньня ны каткі — ні сырваць.
ГАРЦАЦЦА (гырцацца), -а-іцца; незак. неадабр. Зал.-бессуб'ект. ад гарцаць. Вам гырцалыся, пакуля дыгырцаліся, што пулучылі рімня.
ГАРЦАЦЬ (гырцаць), -а-ю, -а-іш; незак. неадабр. Гл. дзогаць. Гырцалі па вуліцы ды цімна.
ГАРЫЦ (гаріц) м. часцей мн.: гарцы. Млынавы збор. Ай, луччы, што біз гарцыў мелюць, рубіль якей аддаў — і гатова.
ГІБАЦЦА (гібыцца), -ы-іцца; незак. Прагінацца, хістацца. Нешта гібыіцца масьніца, нада падбіць.
81 👁